Вечарына памяці Міколы Селяшчука

Вечарына памяці Міколы Селяшчука


Адзін з самых загадкавых мастакоў-прарокаў Беларусі так і не займеў прыжыццёвай выставы. Але яго творы лічацца каштоўнасцю для прыватных калекцыянераў.

Постаць мастака Міколы Селяшчука падчас вечара памяці ў Нацыянальным гістарычным музеі згадала мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн:

– Мікола быў вельмі яскравы. Шмат яго палотнаў, музыка лілася. У яго была вельмі музыкальаня творчасць. Ён сам сябе зрабіў. І гэта выклікае павагу. А ў ягонай прыродзе быў арыстакратызм, была вялікая далікатнасць. Добрая прапанова назваць вуліцу, майстэрню, школу мастацкую, каб гучала яго імя.

На вечары быў прадэманстраваны памятны медаль, адліты ў 2018 годзе таварышамі Мікалая Селяшчука да юбілею сумеснай службы ў беларускім войску.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя