Віктар Саяпін прэзентаваў свае чарговыя кнігі

Віктар Саяпін прэзентаваў свае чарговыя кнігі


Гарадзенскі краязнаўца, гісторык Віктар Саяпін прэзентаваў дзве свае кніжкі для шырокай публікі ў мурах абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага. Кніга “ХронаГродна” - аналіз перыёдыкі 20-30-х гадоў пра жыццё Гародні, і “Касцёлы Гродна” - кніжка пра пасляваенную гісторыю гарадзенскіх рыма-каталіцкіх храмаў.

На закіды ў інтэрнэце пра тое, нібыта Гародня ў дасавецкі перыяд была занядбаным местам, аўтар кніжкі адказаў наступнае:

- На мой погляд, гэта не супадае з рэчаіснасцю. Наш каралеўскі горад ніколі не быў заштатным, захалусным мястэчкам. У гэтым горадзе ў тыя часы, напрыклад, газет выдавалася нашмат болей, чым сёння мы маем у нашым горадзе. Не толькі штосьці руйнавалася, але і будавалася. Вырашаліся пытанні культуры і спорту. Ну, напрыклад, наш хакей нараджаўся ў канцы 20-х гадоў. А першы хакейны матч адбыўся ў 1932 годзе.

Кніжкі падрыхтавала да друку ды выдала выдавецтва “Юрсапрынт”. Набыць кнігі можна было на прэзэнтацыі. Ёсць таксама магчымасць і ў самім выдавецтве.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя