Я. Пратасевіч: Беларуская дыктатура не змяніла свой характар

Я. Пратасевіч: Беларуская дыктатура не змяніла свой характар


Польскі еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч рэзка скрытыкаваў падзеі ўчарашняга дня ў Менску.
Па яго словах, хаця самая выбарчая кампанія давала надзею на змену палітычнай сітуацыі ў Беларусі, жорсткія падзеі з плошчы Незалежнасці ў Менску даводзяць, што дыктатура ў Беларусі не змяніла свайго характару.

- Метад, які выкарыстала ўлада, каб расправіцца з апазіцыйнай дэманстрацыяй, асабліва скандальнае, недапушчальнае збіццё кандыдатаў у прэзідэнты. Асабліва Ўладзіміра Някляева, якога збілі яшчэ да пачатку апазіцыйнага мітынгу даказвае, што ўжыванне сілы з’яўляецца натуральнай часткай сістэмы, якую збудаваў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах Яцка Пратасевіча пасля падзеяў учарашняга вечара палітыка Еўрасаюзу ў дачыненні да Беларусі безумоўна не будзе ўжо так ліберальнай як дагэтуль.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя