У Мінску пакажуць факсіміле Полацкага Евангелля ХІІ стагоддзя


Пабачыць яго можна будзе на ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Яна адкрываецца ў сераду ў нацыянальным выстаўным цэнтры "Белэкспа" на вуліцы Янкі Купалы, 27.

Рарытэтнае выданне падрыхтавала выдавецтва Беларускага экзархату. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на выдаўцоў, выданне цалкам аўтэнтычнае арыгіналу, паўтарае яго ва ўсіх дробязях. Напрыклад, для штучнага старэння матэрыялаў выкарыстоўваліся адмыслова распрацаваныя ўнікальныя тэхналогіі.

Крыніца: Эўрапейскае Радыё для Беларусі