Фестываль “Pradmova” ў Берасці

Фестываль “Pradmova” ў Берасці


Фестываль “Pradmova” адбыўся, 29 лютага ў Берасці. Мерапрыемства ладзілася ў творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”.

У праграме — сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, музыкамі, выдаўцамі і проста творчымі асобамі, — распавяла адная з арганізатарак Дар’я Бялькевіч:

– “Прадмова” — гэта фестываль інтэлектуальнай кнігі і гэта месца, такая пляцоўка, дзе сустракаюцца ўсе, хто мае дачыненне да кнігі. То бок гэта выдаўцы, гэта ілюстратары, дызайнеры, перакладчыкі, аўтары і, канешне ж, чытачы. У кантэксце рэгіёна фестываль “Прадмова” абавязкова павінен быць, таму што гэта магчымасць ледзь не адзіная для рэгіёна пазнаёміцца з сучаснай беларускай інтэлектуальнай кнігай.

У другой частцы мерапрыемства запланаваная дыскусія на тэму „Перакласці на родную канапу. Сучасны мастацкі пераклад у дзеянні”, паэтычны марафон ды музычны эпілог.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя