Купалаўскі тэатр зацікавіўся п’есай жыхаркі Бярозы

Купалаўскі тэатр зацікавіўся п’есай жыхаркі Бярозы


Купалаўскі тэатр зацікавіўся п’есай жыхаркі Бярозы Таццяны Аліхвер.

Змест п’есы – трагічная гісторыя сям’і Захара і Зосі Тышкевічаў з вёскі Міхалкі Бярозаўскага раёна пасля прыходу саветаў у 39-м годзе. Падзеі апісаны з успамінаў дачкі Тышкевічаў – Ганны.

Без усялякай палітыкі, ярка, праўдзіва расказваецца пра жыццё Тышкевічаў пасля прыходцу “вызваліцеляў” з Усходу, кажа Таццяна Аліхвер:

– Патэлефанавала мне загадчыца літаратурнага аддзела. Спадарыня Вольга сказала, што чыталі маю п’еску з Пінігіным і былі задаволены. Сказала, што маю п’есу паставяць у тэатры. А яшчэ прапанавала, што Смалянчук рыхтуе кнігу. У кнігу прапанавалі.

Паводле Таццяны Аліхвер, яна будзе шчаслівая, калі п’еса выйдзе на сцэну і дапаможа беларускаму гледачу ўсвядоміць сваю самаідэнтычнасць.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя