|
|
Мясцовыя ўлады не дапамагаюць грамадскім ініцыятывам
Ініцыятыва караецца: мясцовыя ўлады не дапамагаюць грамадскім ініцыятывам. Такое меркаванне пашыранае сярод беларускай моладзі.
Вынікамі адпаведнага сацыяльнага маніторынгу падзяліўся дырэктар даследчага цэнтра EAST (Іст) Андрэй Елісееў:
– Вельмі адчуваецца дэфіцыт юрыдычных ведаў. Людзі, якія спрабуюць вырашыць нейкую мясцовую праблему, не знаходзяць пакрокавую інфармацыю ў інтэрнэце, Увогуле назіраецца дэфіцыт інфармацыі пра няўрадавая арганізацыі, асабліва ў рэгіёнах. Таму рэкамендацыя арганізацыям розных сфераў перыядычна суполіцца і партнёрыцца з нейкай арганізацыяй у рэгіёне.
Грамадскім актывістам у гэтым даследаванні рэкамендуецца наладжваць кантакты з мясцовымі ўладамі і рэлігійнымі арганізацыямі.
Беларускае Радыё Рацыя