Пра што дыскутавалі гамяльчане на лекцыі «Курапаты – гістарычны кантэкст»?


У Гомелі ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» на выходных адбылася лекцыя – дыскусія археолага Міколы Крывальцэвіча «Курапаты – гістарычны кантэкст», піша \"Гомельская Вясна\".

Археолаг у 1988 годзе браў удзел у раскопках – эксгумацыі парэшткаў расстраляных людзей ва ўрочышчы Курапаты. Ну думку навукоўца, мінімальная колькасць людзей знішчаных у гэтым месцы – 30 тыс. чалавек. Усе пахаванні канца 30 – х пач. 40 гадоў. Навукоўцы разам за следчымі прыйшлі да высновы, што расстрэлы адбываліся органамі НКВД. Як адбываліся раскопкі, якія былі знаходкі, методыка масавага знішчэння людзей, этапы мемарыялізацыі – у лекцыі Міколы Крывальцэвіча.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда распавёў прысутным пра сітуацыю з смяротнымі прысудамі ў Беларусі і прэзентаваў выставы «Апошні кат Еўропы» з малюнкамі брытанскага мастака Джорджа Батлера, які сустракаўся з маці асуджаных да расстрэлу людзей у Беларусі і вывучаў беларускую сітуацыю стасоўна смяротнага пакарання ў нашай краіне.

Другая выстава беларускага фотажурналіста Сяргея Балая «Вышэйшая мера» прысвечана сваякам людзей, асуджаных да расстрэлу.

ПЦ \"Вясна\"

Крыніца: ПЦ \"Вясна\"