Лекцыя Ірыны Дубянецкай пра Францыска Скарыну

Лекцыя Ірыны Дубянецкай пра Францыска Скарыну


Ці быў Францыск Скарына вядомы ў навуковым свеце сучаснай яму Заходняй Еўропы?

Пра гэта і іншае распавяла ў публічнай лекцыі, што адбылася ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры, бібліязнаўца Ірына Дубянецкая.

– У Падуанскім універсітэце за мусалінеўскімі часамі была заказаная спецыяльная заля, дзе партрэты сарака самых славутых выпускнікоў Падуанскага ўніверсітэта. Скарына не быў выпускніком Падуанскага ўніверсітэта. Скарына там толькі здаў іспыты і атрымаў званне доктара. І сярод гэтых сарака, там сусветныя славутасці, але сярод іх у трыццатыя гады дваццатага стагоддзя патрапляе Скарына. Памяць пра Скарыну ёсць у Падуанскім універсітэце – тое, што ён вельмі важны персанаж.

Ірына Дубянецкая – доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі, каардынатрка новага навуковага перакладу Бібліі на сучасную беларускую мову.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя