На захопленых пасля акцыі актывістаў перадвыбарчых штабоў кандыдатаў у прэзідэнты КДБ Беларусі заводзіць крымінальныя справы за арганізацыю масавых беспарадкаў.
Па словах актывістаў кампаніі, хутчэй за ўсё самі кандыдаты ў прэзідэнты змешчаны ў следчы ізалятар, куды працягваюць дастаўляць і іншых удзельнікаў учорашняга пратэсту. Тым часам лёс фаварыта перадвыбарчай гонкі Уладзіміра Някляева невядомы пасля ягонага выкрадання са шпіталю "хуткай дапамогі". Пра гэта раніцай у панядзелак паведаміла праваабаронца Раіса Міхайлоўская.
- Аказалі медычную дапамогу, увялі нейкія прэпараты, гэта па словах жонкі Някляева Вольгі. І нечакана, калі медперсанал напаіў іх гарбатай і сказалі ім адпачывайце, уварваліся 7 чалавек у палату, без прад'яўлення якіх-небудзь дакументаў, загарнулі Някляева ў кодру. Вольгу трамалі за рукі. Яна крычала: што вы робіце?! Але Някляева забралі і пацягнулі з палаты.
А палове на першую гадзіну дня заканчваюцца адведзеныя па заканадаўству 12 гадзін, цягам якіх у часе затрымання сілавыя структуры абавязаны паведаміць родным затрыманага яго месца знаходжання, аднак пакуль ніякіх звестак, па словах Міхайлоўскай, не атрымала ні жонка Някляева, ні ягоны адвакат.