|
|
Пабачыў свет зборнік Івана Лепешава “Перад змярканнем”
“Перад змярканнем” – так называецца зборнік Івана Лепешава, прафесара Гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэта. Гэта плод працы навукоўца за адышоўшы год. Вядомы збіральнік беларускіх фразеалагізмаў, прыказак значнае месца ў сваёй працы прысвячае аналізу гісторыі нашага краю. Кажа Іван Лепешаў:
- Мяне цікавяць пытанні не толькі мовы, але і літаратуры, гісторыі. Не толькі ў гэтай кнізе, але і раней я займаўся пытаннямі гісторыі. Побач з пытаннямі мовазнаўства я закранаю і звязваю з імі пытанні і літаратуры, і гісторыі. Таму і тут у мяне гэта адлюстравана.
У зборніку чытачы знойдуць артыкулы пра ліцвінства, мову, спрадвечныя беларускія сімвалы. Гэта ўжо сорак пятая кніга прафесара. Яна выйшла малым накладам ад выдавецтва “Юрсапрынт”. У выдавецтве і можна набыць гэты зборнік.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня