|
|
Берасцейская культурна-асветніцкая ініцыятыва “ГРУНТ” аднавіла выданне першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на беларускай мове. Усе нумары будуць прысвечаны 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Галоўнай мэтай “Мужыцкай праўды 2013” стане не заклік на барыкады, а асвета, сцвярджае адзін з заснавальнікаў ініцыятывы “ГРУНТ” Віктар Клімус:
- Мы плануем выдаць сем нумароў, столькі ж колькі было выдадзена Кастусём Каліноўскім, выходзіць яна будзе на працягу гэтага года. Будзем змяшчаць гістарычныя даты, падзеі, інфармацыю пра месцы баёў, пра герояў, іншыя цікавыя факты, якія шмат хто з сучаснай моладзі не ведае, а таксама абвесткі пра нашыя іншыя мерапрыемствы на гэтую тэматыку.
Нумары будуць выходзіць на працягу ўсяго года. Сярод іншых мерапрыемстваў, якія прымеркаваныя да 150-годдзя паўстання Каліноўскага - гэта конкурсы, віктарыны, выпуск дыска з песнямі Касінераў, вандроўкі па месцах паўстання і моладзевы летнік.
Беларускае Радыё Рацыя