“Правінцыяльныя партрэты”

“Правінцыяльныя партрэты”


У Глыбокім адкрылася выстава “Правінцыяльныя партрэты”, якую арганізавала кіраўнік культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча  Ада Райчонак. На Глыбоччыне пад яе кіраўніцтвам было праведзена 4 пленэры, усяго  іх у яе скарбонцы - 19.  
Усе пленэры праводзяцца ў гонар вядомых дзеячоў Беларусі:  Язэпа Драздовіча,Эміліі Плятар, Яна Баршчэўскага, Напалеона Ордыі іншых. Потым па выніках пленэраў у розных рэгіёнах Беларусі праводзяцца выставы. На гэты раз у Глыбокім выстаўляліся яе сябры-мастакі Віктар Крук і Алесь Шыёнак. Як кажа Алесь Шыёнак, прыемна тое, што выставу наведала шмат глыбачан, неабыякавых да творчасці.
Як кажа Ада Райчонак, пленэры яна праводзіць штогод. На пленэрах працуюць мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, акрамя Гарадзеншчыны. Але яна спадзяецца, што на наступным пленэры, прысвечаным 125-ай гадавіне з дня нараджэння Язэпа Драздовіча, будуць прымаць удзел і мастакі з гэтага рэгіёну.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя