150-годдзе паўстаньня 1863 году адзначаецца ў Беларусі амаль падпольна

150-годдзе паўстаньня 1863 году адзначаецца ў Беларусі амаль падпольна


150-годдзе вызваленчага паўстаньня 1863 году на чале з Кастусём Каліноўскім адзначаецца ў Беларусі амаль падпольна. Сама асоба славутага беларускага дзеяча не карыстаецца ў краіне вялікай папулярнасьцю. Хаця Кастусь Каліноўскі стаў своеасаблівым сымбалем барацьбы за незалежнасьць, свабоду і Беларусь. З нагоды 150-ай гадавіны вызваленчага паўстаньня 1863 году 2013 год абвешчаны Годам Кастуся Каліноўскага.
Аб тым, як будзе адзначацца год Каліноўскага ў Беларусі распавядае член аргкамітэту па ўшанаванні герояў паўстаньня палітолаг Аляксандр Фядута.
Кастусь Каліноўскі - беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі і Літве, быў публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні за сваю актыўнудзею грамадскую дзейнасьць.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя