|
|
Моладзь са Старога Ляўкова, Ляшукоў і Міхнаўкі шукае народных паэтаў у бліжэйшай ваколіцы. Па словах кіраўніка вясковага клуба Гэлены Рэент, паэтаў у кожнай вёсцы дастаткова, але трэба іх адшукаць і прадставіць шырокай публіцы.
Гэлена Рэент:
- Знайшла ў сваёй мясцовасці цікавых людзей, якія займаюцца нечым файным. Каб іх арганізаваць, мы наладзілі журналісцкія варштаты – як правесці інтэрв’ю, каб знайсці людзей, якія пішуць. Адна з удзельніц кажа, што яе дзядуля піша, але піша для сябе і блізкіх. Другі кажа, што хтосьці іншы піша. Мы звяталіся да людзей, можа хто ведае, можа сусед піша, ці нехта са сваякоў, каб нам падказвалі.
Пакуль моладзі ўдалося адшукаць чатырох паэтаў з народа, якія пішуць на беларускай мове. Трое з іх прыбылі на паэтычную сустрэчу з вяскоўцамі. Сабраныя вершы складуць адмысловы зборнік.
Наталля Герасімюк, Беларускае Радыё Рацыя.