Сябры рыхтуюць да друку літаратурную спадчыну Юрыя Гуменюка

Сябры рыхтуюць да друку літаратурную спадчыну Юрыя Гуменюка


Рыхтуюцца адразу тры вялікія публікацыі, звязаныя з асобай і творчасцю Юрыя Гуменюка. Ужо падрыхтаваны зборнік эсэістыкі, які павінен выйсці ў сталічным выдавецтве “Галіяфы”. На верасень запланаваны выхад поўнага збору паэтычнай спадчыны, якая пабачыць свет у серыі “Гарадзенская бібліятэка”. А эпісталярную спадчыну плануецца надрукаваць у альманаху “Асоба і час”.

Укладальнік усіх трох публікацый Алесь Аркуш не пагаджаецца з тым, што паэзія Юрыя Гуменюка “дэкадэнцкая”, як пра гэта пішуць многія:

- Дэкадэнцкая паэзія – гэта ўпадніцкая паэзія, калі чалавек стомлены жыццём, пачынае смакаваць хібы жыцця. Паэзія Юрыя Гуменюка, па-мойму, была жыццярадасная, а не ўпадніцкая, хоць і прысутнічалі тэмы смерці, могілкаў і іншае. Але апошняе не было дамінантай у яго паэзіі.

Гарадзенскага журналіста і пісьменніка не стала 19 студзеня гэтага года. Вядома, што Юры Гумянюк выпаў з дзявятага паверха інтэрната па вуліцы Сухамбаева ў Гародні. Вядзецца следства.

Цалкам гутарку з Алесем Аркушам слухайце 2 лютага ў ранішнім эфіры.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя