Уладзімер Арлоў: Прычына гэтай жорсткасці - пройгрыш Лукашэнкі

Уладзімер Арлоў: Прычына гэтай жорсткасці - пройгрыш Лукашэнкі


Свой каментар пра падзеі на плошчы Незалежнасць Радыё Рацыя даў вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў.

- Я думаю, што гэта рэакцыя на сапраўдныя вынікі выбараў. Калі, пяць гадоў таму, напэўна, можна было гаварыць пра сапраўдную перамогу Лукашэнкі, хаця з невялікай перавагай, то цяпер ён прайграў. Адсюль гэтае шаленства, жорсткасць, гэтае збіццё, затрыманне цяжарных жанчын і па сутнасці дзяцей. Міліцыя дзяжурыць каля медычных устаноў і забірае ўсіх, хто прыходзіць туды з ранамі. Такім чынам, я думаю, прычына відавочная.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя