Дзіяна Серадзюк стала «Журналісткай года»

Дзіяна Серадзюк стала «Журналісткай года»


Карэспандэнтка газеты «Новы Час» Дзіяна Серадзюк была прызнаная «Журналісткай года» на ўручэнні штогадовай прэміі Асамблеі НДА.

Думак пра тое, што ўзнагарода дастанецца ёй, у Дзіяны не было, і без прэміі яна атрымлівала задавальненне ад якаснай цырымоніі ўручэння ўзнагарод. Усе журналісты, намінаваныя на ўзнагароду — вартыя спецыялісты.

– Вельмі было прыемна, бо як я казала падчас цырымоніі ўручэнння, “Новы Час” гэта не нейкі медыягігант, у нас не такая вялікая аўдыторыя, да таго ж у нас выданне выключна беларускамоўнае. Раман Васюкоў з „Еўрарадыё” ўвогуле мой аднакурснік. Я вельмі яго паважаю і сябрую з ім. Святлана Калінкіна гэта ўвогуле мэтр журналістыкі. Ну, і астатнія таксама. Я не магу іх назваць канкурэнтамі – гэта цудоўныя калегі, у якіх я магу шмат чаму павучыцца.

Дзіяна Серадзюк вядзе ў газеце «Новы час» рубрыку «Грамадства». У ёй асвятляюцца важныя тэмы Беларусі, у тым ліку і канфлікты грамадзян з дзяржавай, у тым ліку па абароне Курапатаў, Вайсковых могілак, змаганне за Незалежнасць краіны.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Źródło: Беларускае Радыё Рацыя