А. Лянкевіч: Дзейнічалі як на нейкім вайсковым спецзаданні

А. Лянкевіч: Дзейнічалі як на нейкім вайсковым спецзаданні


Пра падзеі, падчас якіх быў моцна збіты кандыдат у прэзідэнты Уладзімр Някляеў, Радыё Рацыя паведаміў відавочца нападу спецпадраздзялення на калону дэманстрантаў вядомы фатограф Андрэй Лянкевіч.

-  Як у лепшых традыцыях кіно адбылося гэта. Спачатку выехала машына дарожнай службы. Адтуль выйшлі людзі, якія сказалі, што вы можаце прайсці, а яны хочуць агледзець аўтобус, які ехаў з намі. Пасля гэтага раздаліся выбухі, падчас якіх падляцелі два мікрааўтобусы, з якіх павыскоквалі людзі. Усім было загадана легчы на зямлю і глядзець у снег. Ужо пішуць і кажуць праваабаронцы, што гэта былі людзі са спецпадраздзялення. Я не бачыў, як збівалі Някляева, магчыма ніхто не бачыў, бо ўсе ляжалі ў снезе. Напэўна, тыя, хто не падпарадкаваўся, атрымалі больш. Мой фотаапарат забралі. Някляева на руках перанеслі ў офіс і выклікалі "хуткую дапамогу". Хвілін праз 10-15 яна прыехала. Яго завезлі ў шпіталь. На плошчы ля Дома ўрада я даведаўся, што яго забралі са шпіталя ў невядомым накірунку.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя