|
|
У Беластоку прэзентавалі “Малую стабілізацыю” 1956-1970 гг.
У архіве Беластоцкай архіепархіі прэзентавалі гістарычнае выданне “Малая стабілізацыя” ў Беластоцкім ваяводстве 1956-1970 гг. У кнізе сабраныя публікацыі па тэме аспектаў грамадскага жыцця на Беласточчыне ў перыяд кіравання Уладзіслава Гамулкі ў камуністычнай Польшчы.
Як падкрэслівае гісторык Тамаш Данілецкі, - гэтыя часы з’яўляліся адносна ўдалымі для беларускай меншасці:
- Існаванне меншасці падтрымлівалася афіцыйнай уладай - гэта рабілася з дапамогай грамадска-культурніцкіх таварыстваў гэтых меншасцяў, якія былі створаны. На прыкладзе нашага рэгіёна – гэта Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Трэба адзначыць, што яно стваралася па адміністрацыйным прынцыпе, яно не магло адлюстроўваць праўдзівых поглядаў і сапраўдных жаданняў гэтага асяроддзя, а толькі рэалізоўвала палітыку, якая ішла “зверху”.
Адным з аўтараў публікацыі, якая змешчана ў кнізе “Малая стабілізацыя” з’яўляецца беларускі гісторык, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Яўген Мірановіч. У сваім артыкуле аўтар закранае тэму сітуацыі ў беларускай і літоўскай меншасці падчас гамулкаўскай адлігі 1955-1958 гг.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя