Ноччу двойчы спрабавалі захапіць офіс "Вясны"

Відавочца падзей на офісе "Вясны", праваабаронец Сяржук Сыс распавёў Радыё Рацыя


Уночы адбыўся ператрус на офісе праваабарончай арганізацыі "Вясна". Людзі ў чорным вынеслі ўсю огтэхніку і дакументацыю з офіса.

Відавочца падзей на офісе "Вясны", праваабаронец Сяржук Сыс распавёў Радыё Рацыя:

- Адбылося зусім нечаканае, але планаванае. Пасля таго, як мы правялі ў 15 гадзін першую папярэднюю прэс-канферэнцыю па вынікам першага этапу папярэдняга галасавання, я ўжо заўважаў, што наш офіс, дзе знаходзімся, абложаны. Але мы працягвалі працу. І пачынаючы з 12-ці дня гэтыя фары машын і падазроныя тыпы, якія заглядвалі ў вокны і глядзелі з усіх бакоў на наш офіс, мы бачылі. Тым не менш мы працавалі і калі ўначы пачалі здаваць справаздачы людзю нашай праваабарончай кампаніі "За свабодныя выбары" і пачалася аналітычная праца, нечакана ў офіс уварвалася чалавек 12 перапранутых людзей, сярод якіх быў капітан міліцыі, які прадставіўся следчым Першамайскага РАУС. Ніхто не прад'яўляў дакументаў, але тым не менш, неўзабаве, у офіс зайшло яшчэ больш людзей і пачалі ўсіх выводзіць па аднаму, на вуліцы наш чакала шмат машынаў. Усіх завезлі ў Першамайскі РАУС, дзе нас трымалі вельмі доўга, там мы даведаліся, што ў нас на "Вясне" адбываецца ператрус. У мяне спыталі, што я рабіў на офісе. Я напісаў, што прыехаў да Алеся Бяляцкага. І паколькі я сказаў, што маю малое дзіця мяне адпусцілі. І я паехаў да "Вясны" і пабачыў, што там стаіць 6 аўтамабіляў. Людзі ў чорным выносілі ўсё з офіса. Гэта было каля 5 раніцы. У 7 раніцы адпусцілі іншых затрыманых у офісе. А там было 11 чалавек і яшчэ потым прывезлі Алеся Бяляцкага. Усе цяпер на волі, але невядома, чым усё гэта скончыцца. Але тым не менш мы спадзяемся, што тая справаздача, якая планавалася ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" будзе заўтра агучаная.

Поўны расповед у далучаным гукавым файле.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя