|
|
Спектакль на беларускай гаворцы вандруе па вёсках Падляшша
Новы спектакль на беларускай гаворцы Падляшша створаны тэатральнай групай, якая дзейнічае пры Беларускім музеі ў Гайнаўцы. Казка Ганса Хрысціяна Андэрсэна “Спячая прынцэса” ў перакладзе Яна Максімюка вандруе па падляшскіх вёсках. Па словах кіраўніка тэатральнай групы Ёанны Стэльмашук-Троц, гутарковая мова абрана для спектакля невыпадкова:
– На Падляшшы шмат хто гаворыць «па-своему», таму думаю, што варта карыстацца гэтай мовай, таму што яна жывая. Перад пачаткам спектакля людзі паміж сабой размаўлялі на гаворцы і мы задаволеныя, што мы робім спектаклі на мове, якая блізкая людзям. Таму лічу, што гэта добрая дарога. Сведамасць малой айчыны ёсць і гэта трэба развіваць, і гэтым трэба ганарыцца.
Тэатральная група Беларускага музея ў Гайнаўцы працуе над чарговай пастаноўкай, на аснове твораў Сакрата Яновіча. Прэм’ера новага спектакля адбудзецца ўвесну.
Наталля Герасімюк, Беларускае Радыё Рацыя