|
|
Выйшла з друку кніга сведчанняў пра прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі
Выдавецтвам Гарадзенскай дыяцэзіі выдадзена выданне – “Чувствам недоступен, для очей незрим. Свидетельства Присутствия”. "Кніга пра таямніцы веры і яе прадстаўнікоў з гісторыі Касцёла", - гаворыць прэс-сакратар Гарадзенскай дыяцэзіі Павел Салабуда. Паводле яго, дагэтуль для многіх людзей вера ў рэальную, сутнасную і поўную прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі з’яўляецца каменем спатыкнення, можа быць вельмі сімвалічным.
- Гэта кніга для вернікаў. Яна складаецца з 3 частак: першая – пра мучанікаў, другая – пра людзей, якія верылі ў Эўхарыстыю і вера якіх была моцнай: гэта такія святыя як Клара, Кацярына, Станіслаў Костка; у трэцяй частцы апісаны цуды.
"Хрыстос ў Эўхарыстыі “пачуццям недасяжны, для вачэй нябачны”, аднак Яго прысутнасць робіцца бачнай па пладах, якія прыносіць Эўхарыстыя ў жыцці вернікаў”, - адзначаецца ў анатацыі кнігі. Ксёндз Павел Салабуда нагадвае лёс кітайскай дзяўчынкі Лі: у часы камуністычнага Кітая яна коштам свайго жыцця ўратавала гостыі ад апаганьвання.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя