|
|
Больш за 20 гадоў гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака” ездзіць па вёсках збіраць фальклор. Ездзіць за свае грошы і па сваёй ініцыятыве. За сабраныя ў вяскоўцаў песні, танцы і казкі талакоўцы не атрымліваюць адзнакі ва ўніверсітэце. Яны гэты робяць, каб захаваць народную спадчыну беларусаў. У Гомелі прэзентавалі вынікі 20-гадовых фальклорных экспедыцыяў. А суправаджаў вечарыну – вандроўны аркестрык “Vuraj”.