|
|
Гісторыкі Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч падпісалі для палітвязняў “Маладога Фронту” паштоўкі, а паэтка Данута Бічэль – сваю новую кнігу.
“Кожны раз, праходзячы ля былога кляштара езуітаў (зараз гарадзенскай турма, дзе ўтрымліваецца Дашкевіч – рэд.), імкнуся паслаць вам імпульс – мы з вамі, побач! Мы пераможам!” – напісаў лідару МФ Алесь Краўцэвіч (на здымку).
Паэтка Данута Бічэль падпісала хлопцам свае зборнікі вершаў “Іду сцяжынаю да Бога” і традыцыйна прыклала некалькі картонных абразкоў.
“Шчырасць некаторых подпісаў звыклых гарадзенцаў на вуліцах кранае: “Трымайся, хлопец, мы з Табой! Гарадзенскія пенсіянеркі” (Эдуарду Лобаву) альбо простае дзявочае “Дима держись! Катя J” (Зміцеру Дашкевічу),” - распавялі “ТС” маладафронтаўцы.