![]() |
![]() |
Сёньня Kamunikat.org будзе таксама інфармаваць пра падзеі ў Менску, дзе ўчора АМАП жорстка разагнаў мірны мітынг, у якім удзельнічала паводле розных ацэнак ад 20 да 40 тысячаў людзей.
20-12-2010
Тым часам у турме на Акрэсціна працягваюць збіваць затрыманых удзельнікаў акцыі.
Па словах актывісткі Валерыі Чарнаморцавай схопленыя паспелі патэлефанаваць з турмы і распавесці прозвішчы некаторых прысутных:
- Мне тэлефанаваў Сяржук Аненкоў, іх завезлі на Акрэсціна. Я запісала тут прозвішчаў 10-15 – Сяржук Аненкоў, Сяржук Сай, Васільеў Сяргей, Красуцкая Варвара, Гайдук Віталь, Яцкоў Усевалад. Яны сказалі, што іх "запакавалі" ў аўтазак і адвезлі на Акрэсціна. Сказалі, што ці інакш усіх збілі.