|
|
Беластоцкі Драматычны тэатр умацоўвае супрацу з беларускімі тэатрамі
Беластоцкі Драматычны тэатр умацоўвае супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі і незалежнымі тэатрамі. Неўзабаве на галоўнай тэатральнай сцэне Падляшша пабачым лепшыя спектаклі тэатраў імя Янкі Купалы ў Менску, а таксама незалежных - “Korniag” і “D.o.s.k.i.”. Гэта вынік сустрэчаў з прадстаўнікамі менскіх тэатраў дырэктаркі беластоцкага драматычнага Агнешкі Карыткоўскай-Мазур.
– Тое, што мяне цікавіць – гэта каб на самой справе мог быць полькі рэжысёр, беларускі драматург, альбо наадварот. І толькі разам з акторамі, працуючы над тэкстам, над спектаклем, можа стварыць твор. І тады гэтыя спектаклі могуць быць двухмоўныя. Нам залежыць, каб іх можна было пабачыць і ў Польшчы, але ў Беларусі.
А ўжо 2 сакавіка ў беластоцкім Драматычным тэатры прэм’ера спектакля “Чарнобыль. Last minute” паводле Святланы Алексеевіч. Тады таксама з візітам у Беласток прыедуць прадстаўнікі менскіх тэатраў.
Цалкам гутарка з дырэктаркай беластоцкага Драматычнага тэатра Агнешкай Карыткоўскай-Мазур у далучаным гукавым файле.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток