|
|
Выстава «Не загаснуць зоркі ў небе», прысвечаная 100-годдзю першай пастаноўкі п'есы "Паўлінка", адкрываецца ў Вільні. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прадставіць матэрыялы, прысвечаныя віленскаму перыяду жыцця і творчасці паэта і драматурга.
Асобная частка выставы адлюстроўвае гісторыю стварэння і пастановак самой камедыі, паведаміла загадчыца аддзела культурна-асветніцкай работы музея Вольга Пархімовіч.
- У 1913 годзе яна была ўпершыню пастаўлена ў клубе “Сокал”. І праз сто гадоў музей Янкі Купалы адкрывае выставу, якая прысвечана віленскаму перыяду жыцця і творчасці Янкі Купалы і яго п’есе. Менавіта ў сценах таго самага будынка, дзе і адбылася прэм’ера “Паўлінкі”.
На адкрыцці можна будзе пабачыць урыўкі з п’есы у выкананні актораў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Выстава адкрыецца а 15-й гадзіне ў Доме настаўніка.