|
|
Севярынец выдасць сваю кнігу "Люблю Беларусь" па-расейску
Спачатку кніга Паўла Севярынца "Люблю Беларусь" з'явіцца ў свабодным доступе ў інтэрнэце. Зараз шмат вольнага часу ён выдаткоўвае на падрыхтоўку да друку сваёй кнігі, вычытвае расейскі пераклад кнігі «Люблю Беларусь».
Павел Севярынец:
- Насамрэч, кніга ўжо перакладзена. Яе пераклаў мой бацька, Канстанцін Паўлавіч. Зараз я толькі вычытваю яе. Сама прэзентацыя і далейшае выданне – будзе пазней. Пераклад беларускамоўнай літаратуры на расейскую мову разлічаны на дзве катэгорыі чытачоў. Першая катэгорыю - каму цяжка чытаць па-беларуску ў сённяшняй Беларусі, другая катэгорыя – хто проста не ведае беларускай мовы.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец пакараны за ўдзел у Плошчы трыма гадамі «хіміі» — абмежавання волі. Павел знаходзіцца ў спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну пад аховай міліцыі і павінен працаваць ў мясцовай гаспадарцы. Севярынец, як і ўсе цяперашнія палітвязні, адмовіўся пісаць прашэнне пра памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя.