|
|
2 лютага Беларуская нацыянальная памяць арганізоўвае лыжны рэйд памяці Каліноўскага ў вёску Мастаўляны, дзе нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі.
2 лютага ў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага Беларуская нацыянальная памяць (БНП) ужо чацьвёрты год запар арганізоўвае лыжны рэйд памяці Каліноўскага ў вёску Мастаўляны, дзе нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі.
Мастаўляны знаходзяцца на польскім баку мяжы зь Беларусьсю. Рэйд гэта нагода аднавіць, альбо й вывучыць урок гісторыі беларускага народу, а таксама магчымасьць цікава, карысна й небанальна правесьці дзень.
„Удзельнікі зьбіраюцца ў Беластоку ў сядзібе Радыё Рацыя. Потым едзем у Баброўнікі”, - паведамляе старшыня БНП Анатоль Міхнавец. „А Там 7 кілямэтраў на лыжах па тых мясьцінах, дзе прайшло дзяцінства Кастуся Каліноўскага”.
Вёска Мастаўляны знаходзіцца на самой мяжы Беларусі. У 100 мэтрах цячэ рака Сьвіслач, на другім беразе якой знаходзіцца Беларусь. Дзіцячыя гады Кастуся Каліноўскага прайшлі ў вёсцы Мастаўляны, а пазьней сям’я Каліноўскіх пераехала на другі бок Сьвіслачы й жыла ў вёсцы Якушоўка.
У вёсцы Мастаўляны ўдзельнікі рэйду ідуць на месца, дзе раней была сядзіба Каліноўскіх.
Зараз, на жаль, там нічога не засталося. Цяпер там толькі кутны камень, падмурка. Каля гэтага кутнага камня адбываецца галоўная ўрачыстасьць рэйду – чытаюцца гістарычныя выступы.
Анатоль Міхнавец падкрэсьлівае, што гэты рэйд памяці Кастуся Каліноўскага робіцца таксама й для Беларусі .
„У Польшчы з нацыяналянй памяцьцю няма ніякіх праблем. На дзяржаўным узроўні сьвяткуюцца ўгодкі паўстаньня, іншыя памятныя даты. У Беларусі з гэтым праблема. Я думаю, гэта з-за нашай слабой духоўнасьціі слабых гістарычных ведаў”.
Лыжы можна арэндаваць у Беластоку. На цэлы дзень каштуе гэта каля 15 злотых.
Анатоль Міхнавец заклікае ўсіх зацікаўленых удзелам у мерапрыемстве скантактавацца з арганізатарамі рэйду памяці Кастуся Каліноўскага.
Bielarus.np@gmail.com
Альбо праз профіль Беларускай нацыянальнай памяці на Фэйсбуку.
Больш падрабязаная інфармацыя ў гукавым файле.