|
|
17 гадоў таму ў возрасьце 37 гадоў адыйшла ў вечнасьць Марылька Базылюк-Сасьнюк – паэтэса, настаўніца, маці чацьвярых дзяцей: Міхася, Давіда, Ксені і Кубы.
26 студзеня 1996 году быў, як і сёння, марозны дзень, як ўзгадваюць родныя Марылькі тэлеграма аб яе сьмерці прыйшла ў Бельск Падляшскі ў 16 гадзінаў.
Сёння ў чарговую гадавіну сьмерці Марыльку Базылюк-Сасьнюк ўзгадваюць яе сябры і знаёмыя: Валя Бабулевіч, Ірэна Шэрэнас, Эльвіра Калішэвіч, Дар’я Осеннік, Міраслава Маркевіч, Ірына Лазавік і Васіль Ляшчынскі
Успаміны пра Марыльку Базылюк-Сасьнюк сабраў яе наймалодшы сын Куба якому тады ў 96 годзе ішоў чацьвёрты год.
Валя Лаеўская, Радыё Рацыя