У Жабінцы ўшаноўваюць памяць паэта і перакладчыка Васіля Сахарчука

Памяці Васіля Сахарчука


Дзякуючы руплівай працы гэтага чалавека беларуская літаратура ўзбагацілася перакладамі твораў Эдгара По, Міхаіла Лермантава, Фёдара Цютчава і мноствам балгарскіх класікаў. Яго ўласныя творы напоўненыя глыбакадумнасцю і разважаннямі аб жыцці.
Нягледзячы на тое, што з моманту трагічнай смерці Васіля Сахарчука (10.07.1953-26.01.2003) мінула дзесяць год, пераклады ягонай рэдакцыі дагэтуль працягваюць выходзіць у свет.
Літаратар Алесь Каско адзначае, што Васіль Сахарчук пачынаў працаваць над уласным творам альбо перакладам толькі пасля таго, як прапусціць яго праз сябе.

Васіля Сахарчука ня стала за некалькі месяцаў да 50-ці годдзя, але сябры і паплечнікі паэта правялі юбілей на адпаведным узроўні. У хуткім часе ў Жабінцы, дзе апошнія гады жыў і працаваў Васіль Сахарчук з’явілася вуліца названая ягоным імем.   

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя