Павел Ляхновіч і Віктар Сазонаў правялі творчую сустрэчу ў “Крызе”

Павел Ляхновіч і Віктар Сазонаў правялі творчую сустрэчу ў “Крызе”


У гарадзенскай галерэі “Крыга” прайшла творчая сустрэча з аўтарам кнігі “Зялёны дуб” пінчуком Паўлам Ляхновічам, і гарадзенцам Віктарам Сазонавым з яго зборнікам “Сандалі мітрапалітыка”.

Эдвард Дзмухоўскі сябра выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”, які каардынаваў правядзенне імпрэзы, адзначыў, што літаратурная сустрэча добра спалучылася з мастацкай выставай, прысвечанай 150-ай гадавіне паўстання 1863 года:

- Літаратурная сустрэча, якая адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”. Да нас у Гародню завітаў Павел Ляхновіч, чалавек з Пінска, таксама вельмі прыгожага горада, вельмі прыгожага Палескага краю. Яму будзе дапамагаць Віктар Сазонаў, а настрой нам будзе ствараць Валодзя Хільмановіч. Я напэўна ўпершыню пачую спевы Уладзіміра Хільмановіча на афіцыйнай імпрэзе.

Падчас мерапрыемства была праведзена віктарына ад “Будзьма беларусамі” - пераможцы якой атрымалі прадукцыю кампаніі.

Кніга “Зялёны дуб” Паўла Ляхновіча - гэта зборнік, у які ўвайшла аднайменная аповесць і некалькі апавяданняў.

“Сандалі мітрапалітыка” Віктара Сазонава - гэта зборнік вясёлых навэл пра тыя недарэчнасці, якія напаткалі герояў аповедаў падчас ранняга палітычнага змагання.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя