Літаратурныя спатканні ў Беластоцкім універсітэце

Літаратурныя спатканні ў Беластоцкім універсітэце


"Wygadać siebie - opowiedzieć miejsce". Пад такой назвай прайшла сустрэча ў Беластоцкім універсітэце, героямі якой сталі пісьменнікі Міра Лукша і Кшыштоф Гедройць. Кніжкі гэтых аўтараў сёлета былі намінаваныя да ўзнагароды імя Веслава Казанецкага. Як адзначыла вядомая беларуская пісьменніца Міра Лукша не выпадкова на сустрэчу яна была запрошаная разам з Кшыштафам Гедройцем.

- У Кшыштафа Гедройця выступае мова - як не мова. Ён пісаў на такім крыху выдуманым беластоцкім дыялекце. Я пісала па-польску тэксты, пра нашыя месцы, пра людзей. І прыемна, што якраз гэтыя кнігі сярод пяці іншых вылучаныя да ўзнагароды імя Веслава Казанецкага - прэзідэнта горада Беластока.

Гэта была першая сустрэча з пісьменнікамі, намінаванымі да Літэратурнай узнагароды імя Веслава Казанецкага. Навуковае кола паланістаў ды "Фабрыка бэстсэлераў" ужо запрашаюць на чарговыя літаратурныя спатканні.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя