Кніга-папярэджанне ад Юрыя Станкевіча

Беларускае Радыё Рацыя, Васіль Кроква
14.12.2010


Мінская прыватнае выдавецтва «Галіяфы»  падрыхтавала навагодні падарунак для аматараў беларускай літаратуры – з друку выйшаў раман Юрыя Статкевіча «П'яўка».

Вострасюжетны раман-папярэджанне Юрыя Станкевіча створаны ў жанры антыутопіі. Дырэктар выдаветва «Галіяфы» Зміцер Вішнёў паведаміў, што выданне кнігі - гэта сумесны праект з яшчэ адным незалежным сталічным выдавецтвам «Каўчэг».

- Я знайшоў у гэтай кнізе нешта ад стылю Станіслава Лема. Гэта літаратура ўжо зусім не тая, якая была ў папярэдняй кнізе "Мільярд удараў", якая таксама выходзіла ў выдавецтве "Галіяфы". Гэты раман, як на мой погляд, ён на некалькі прыступкаў вышэй за папярэднія творы, гэта нешта іншае, нешта новае ў творчасці аўтара.

Першая прэзэнтацыя новай кнігі Юрыя Станкевіча адбудзецца 23 снежня ў кнігарні «Галіяфы», якая знаходзіцца ў галерэі «Падземка» (пр. Незалежнасці, 43). Пачатак прэзентацыі а 18-й гадзіне.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя