Нашы славутыя землякі

Нашы славутыя землякі


Нашы славутыя землякі

Нашы славутыя землякі :: Выданьні

Саверчанка Іван, Апостал яднання і веры

Апостал яднання і веры

Руцкі Язэп

Саверчанка Іван

Імя Язэпа Руцкага (1574-1637), ураджэнца Наваградчыны, які атрымаў бліскучую адукацыю ва ўніверсітэтах Прагі, Вюрцбурга, Рыма, ахутана легендамі. Вуніяцкі мітрапаліт, заснавальнік Базыльянскага Ордэна, выдатны пісьменнік, педагог і прапаведнік, ён валодаў велізарнай уладай, меў сталыя кантакты з еўрапейскімі манархамі, папам рымскім, істотна ўплываў на вонкавую і нутраную палітыку Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэту неардынарную асобу... Болей »


Процька Тацяна, Даследчык таямніцаў святла

Даследчык таямніцаў святла

Аляксандр Садоўскі

Процька Тацяна

У папулярнай форме апавядаецца пра лёс выдатнага фізіка А. Садоўскага (1859—1923), ураджэнца Віцебска, і яго адкрыццё — сусветна вядомы "эфект Садоўскага". Выкладчык Пецярбургскай гімназіі, прафесар Дэрпцкага універсітэта, кіраўнік навуковага аддзела вайскова-прамысловага камітэта, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі ўніверсітэта ў Празе — асноўныя этапы жыццёвага шляху славутага вучонага, высветліць якія гісторыкам доўгі час перашкаджа... Болей »


Ярмоленка В. А., За даляглядам Айкумены

За даляглядам Айкумены

Іван Чэрскі

Ярмоленка В. А.

У кнізе апавядаецца пра самага славутага беларускага геолага і географа сусьветнага масштабу - Івана Чэрскага (1845-1892), які быў першым дасьледнікам Байкала і Калымскага краю. Выпуск кнігі прымеркаваны да 150-годзьдзя з дня нараджэньня вялікага вучонага. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Гапоненка В. А., У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі

У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі

Гапоненка В. А.

У папулярнай форме апавядаецца пра цікавы лёс таленавітага вучонага-фізіка Івана Яркоўскага (1844—1902), ураджэнца Віцебшчыны, які тэарэтычна вывучаў у рамках прапанаванай ім «кінетычнай тэорыі» многія складаныя навуковыя пытанні (падзельнасць атамаў, перыядычнасць уласцівасцяў элементаў, іх узаемаператварэнне, праблемы эвалюцыі зорак, зямны магнетызм і гравітацыя, вулканічная дзейнасць і інш.). Прыкметны след ён пакінуў таксама ў тэоры... Болей »


Ігнатовіч Фёдар, Уладзіслаў Борзабагаты

Уладзіслаў Борзабагаты

Ігнатовіч Фёдар

Аўтар кнігі на аснове архіўных і літаратурных матэрыялаў расказвае пра жыццёвы шлях нашага земляка Уладзіслава Канстанцінавіча Борзабагатага — аднаго з паплечнікаў К. С. Каліноўскага, арганізатара і кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Навагрудскім павеце, затым удзельніка Парыжскай камуны 1871 г. Для шырокага кола чытачоў Болей »


pdf
Сагановіч Генадзь, Айчыну сваю баронячы

Айчыну сваю баронячы

Канстанцін Астрожскі

Сагановіч Генадзь

У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась, Вялікае мастацтва артылерыі

Вялікае мастацтва артылерыі

Казімір Семяновіч

Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась

У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Дабравольскі В. А., Да ісціны - найпрасцейшым шляхам

Да ісціны - найпрасцейшым шляхам

Васіль Ермакоў

Дабравольскі В. А.

У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага матэматыка В. Ермакова — вучонага і педагога, заснавальніка першага ў Расіі “Часопіса элементарнай матэматыкі”. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


djvu
Саверчанка Іван Васільевіч, Канцлер Вялікага Княства

Канцлер Вялікага Княства

Леў Сапега

Саверчанка Іван Васільевіч

У займальнай форме апавядаецца аб драматычным лёсе выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі Л. Сапегі (1557—1633), стваральніка Статута 1588 года, асвятляецца яго барацьба за дзяржаўную самастойнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Гусак А. А., Практычная механіка і «мёртвыя душы»

Практычная механіка і «мёртвыя душы»

Мікалай Ястрэбскі

Гусак А. А.

Што аб'ядноўвае гэтыя, здавалася б, несумяшчальныя паняцці ў адным загалоўку? Яны факусіруюцца ў выдатнай асобс М. Ф. Ястрэбскага {1808-1874), ураджэнца Рэчыцкага павета, лаўрэата Дзямідаўскай прэміі, інжынера-будаўніка, аўтара першага ў Расіі курса практычнай механікі і разам э тым таленавітага літаратара. Для шырокага кола чытачоў. Болей »