![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным жыцьці людзей, але і ў тэатры. Сучасны беларускі гарадскі раман аўтарства Міхася Южыка прыцягвае сваёй прастатой, але пры гэтым трапна... Болей »
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтв... Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісана... Болей »
Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы. — У мяне галава большая, — хваліўся гусак, — дык і розуму ў ёй больш! Індык з гэтым не згаджаўся. — Галава ў цябе вялікая, гэта праў... Болей »
В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў ... Болей »
У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. Болей »
Алесь Камоцкі прэзэнтаваў зборнік выбранага Алесь Камоцкі Новая кніга Алеся Камоцкага „Глыбіня дажджу” выйшла ў сьвет у выдавецтве „Мастацкая літаратура”. Яна прэзэнтуе лепшыя паэтычныя творы аўтара ад канца 1970‑х да нашых дзён: вершы, тэксты песень, пераклады розных аўтараў. Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час творчай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную кнігу — звычайна ўсё рабіў сам. 1 лістапада адбылася ... Болей »
Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай. Болей »
Распавядаючы пра містычныя з’явы і віртуальную рэальнасць, пра алхімію і альгемонаў, Юрась Нераток запрашае да роздуму над спрадвечнымі пытаннямі, якія заўсёды хвалявалі чалавецтва. Захапляльныя, дынамічныя сюжэты твораў трымаюць чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Болей »
Гістарычныя аповесці Ю. Крашэўскага, з якімі беларускі чытач пазнаёміцца ўпершыню, нягледзячы на пэўныя адступленні ад рэчаіснасці, цікавыя як сваімі займальнымі сюжэтамі, гэтак і праўдзівымі апісаннямі. Пісьменнік выдатна валодаў гістарычным, этнаграфічным і побытавым матэрыялам. У серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” беларускаму чытачу прапануюцца гістарычныя аповесьці Юзафа Крашэўскага прысьвечаныя старонкам беларускай гісторыі. У ... Болей »
Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт П’есы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 318 с. Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0871-6 У кнігу вядомага беларускага драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, (...) Болей »
Дайнека Леанід. Меч князя Вячкі Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. – 318 с. ISBN: 985-02-0864-3 Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта – гераічная барацьба гараджан старажытнага (...) Болей »
Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі Раман. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 382 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя). ISBN: 985-02-0863-5 Раман беларускага пісьменніка У. Гніламёдава прысвечаны падзеям (...) Болей »
Бядуля Змітрок. Сярэбраная табакерка Казка / Маст. А. А. Каравай-Лойка, С. М. Слуцкая. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 142 с. : іл. ISBN: 985-02-0874-0 Казка "Сярэбраная табакерка" ўваходзіць у літаратурную (...) Болей »
Ядвігін Ш. Выбраныя творы Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. – 293 с. Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0812-0 У кнігу выбраных твораў аднаго з пачынальнікаў новай беларускай прозы Ядвігіна Ш. – Антона Іванавіча (...) Болей »