![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Лідзія Львоўна Арабей (пісьменніца ; кандыдат філалагічных навук; 1925—2015). Więcej »
«Назаўжды» — новая кніга маладога паэта. У ёй змешчаны вершы і паэма. Аднайменная паэма напісана ў ліра-эпічным плане і расказвае пра гераічную эпапею Брэсцкай крэпасці. Вершы — аб прыгажосці роднага краю, чалавечай мудрасці, а таксама на гістарычныя тэмы. Więcej »
У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які дзяліўся апошнім кавалкам хлеба з кожным, хто прыходзіў на яго палеткі з сумленнай душой. Więcej »
Новы раман А. Асіпенкі — аб пачатку шасцідзесятых гадоў. У ім падняты пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, неабходнасці цеснай сувязі з дасягненнямі навукі, што ў сваю чаргу патрабавала ад вучоных перабудаваць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця, у якім неабходна асабістая адказнасць чалавека перад грамадствам і будучыняй, у якой не павінна быць месца мяшчанству, кар’ерызму, чэрствасці. Пісьменнік сцвярджае права чал... Więcej »
Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі. Więcej »
Новую кнігу лірыкі вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна склалі вершы, напісаныя за апошнія гады. Яны розныя па тэматыцы. Але іх аб'ядноўвае адно — любоў да Радзімы, маці і матчыных песень, да блізкіх і далёкіх сяброў. Як і ў папярэдніх кнігах, мова паэта ярка метафарычная, вобразная, асветленая дасціпным гумарам і павагай да чытача. Więcej »
Іпатава Вольга, нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім... Więcej »
«Я выскочил из машины и начал пробираться между микрофонами. – Лейтенант Келли! Вы действительно убили всех этих женщин и детей? – Лейтенант Келли! Как себя чувствует человек, который убивает женщин и детей? – Лейтенант Келли! Вы не жалеете, что не смогли убить большее количество женщин и детей? – Лейтенант Келли! Если бы вы могли сегодня вернуться и снова убивать женщин и детей…» Из «Исповеди» американского лейтенанта Уильяма Келли «В... Więcej »
У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў. Więcej »
У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Więcej »
Караткевіч Уладзімір. Чазенія Прадм. Дз. Бугаёва. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 398 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0956-6 У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра (...) Więcej »
Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра Пер. з лацін. мовы і прадм. Я. Семяжона; маст. А. М. Кашкурэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 71 с.: іл. Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0959-7 Мікола Гусоўскі – адзін (...) Więcej »
Мазго Уладзімір. Цуда-вуда Вершы, казкі, песні, загадкі / Уладзімір Мазго; маст. Таццяна Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1047-0 Новую кнігу лаўрэата прэміі Федэрацыі (...) Więcej »
Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання Для ст. шк. узросту. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 333 с. – (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0896-5 Васіль Уладзімеравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 (...) Więcej »
Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 175 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0983-2 На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. (...) Więcej »