Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Арабей Лідзія, Выбранае

Выбранае

Арабей Лідзія

У кнігу ўвайшлі лепшыя аповесці і апавяданні пісьменніцы. У іх расказваецца пра гераізм савецкіх людзей у час Вялікай Айчыннай вайны, іх адданасць сваёй Радзіме. Болей »


pdf
Мележ Іван, Жыццёвыя клопаты

Жыццёвыя клопаты

Літаратурная крытыка, публіцыстыка

Мележ Іван

У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948-1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру. Болей »


Вярцінскі Анатоль, З’яўленне

З’яўленне

Вершы і паэмы

Вярцінскі Анатоль

Новыя творы паэта расказваюць пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, чалавека з чалавекам. Чытачы знойдуць у кнізе вершы чыста лірычнага плана, а таксама гумарыстычныя творы. Болей »


Колас Якуб, Збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 7

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Рыбакова хата, Суд у лесе, Адплата - паэмы

Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »


Колас Якуб, Збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 8

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

На прасторах жыцця, Адшчапенец, Дрыгва - аповесці

Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »


Колас Якуб, Збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 9

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Трылогія „На ростанях”

Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »


pdf
epub
Калеснік Уладзімір, Зорны спеў

Зорны спеў

Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды

Калеснік Уладзімір

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну Болей »


pdf
epub
Цвірка Кастусь, Каласы

Каласы

вершы

Цвірка Кастусь

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты. Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей, Крона надзеі

Крона надзеі

Лірыка

Панізьнік Сяргей

Калі зусім невыносна чакаць — прыходзіць адліга. І зямля слухае прапалінамі ўзгоркаў, што хочуць сказаць ёй людзі жауруковымі галасамі. Але столькі жаданняў у нас, што тысячы жаўранкаў не вышчабечуць усіх, хоць цэлымі днямі вісяць у трапяткім небе на танюсенькіх праменьчыках сонца. Прылятаюць на помач кнігаўкі, шпакі, ластаўкі, жураўлі. Ад шчырых і хмельных песень у асалавелай зямлі аж галава закружыцца. І як дождж — асыпаюцца з галін ч... Болей »


pdf
Барскі Алесь, Мой бераг

Мой бераг

вершы

Барскі Алесь

Алесь Барскі нарадзіўся на Беласточчыне. Вывучаў рускую філалогію ў Лодзінскім універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У Польскай Народнай Рэспубліцы выйшлі два зборнікі вершаў А. Барскага «Белавежскія матывы» і «Жнівень слоў». На польскую мову А. Барскі пераклаў вялікі том беларускіх казак «Д’яблава скрыпка». У штотыднёвіку «Ніва» змясціў шмат артыкулаў аб беларускай літаратуры. Алесь Барскі — ч... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Караткевіч Уладзімір. Чазенія (0)

04-Aug-10 18:05

Караткевіч Уладзімір. Чазенія Прадм. Дз. Бугаёва. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 398 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0956-6 У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра (...) Болей »

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра (0)

04-Aug-10 18:00

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра Пер. з лацін. мовы і прадм. Я. Семяжона; маст. А. М. Кашкурэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 71 с.: іл. Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0959-7 Мікола Гусоўскі – адзін (...) Болей »

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда (0)

04-Aug-10 17:59

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда Вершы, казкі, песні, загадкі / Уладзімір Мазго; маст. Таццяна Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1047-0 Новую кнігу лаўрэата прэміі Федэрацыі (...) Болей »

Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання (0)

04-Aug-10 17:52

Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання Для ст. шк. узросту. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 333 с. – (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0896-5 Васіль Уладзімеравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 (...) Болей »

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля (0)

05-Apr-10 23:55

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 175 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0983-2 На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная