Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
Бічэль-Загнетава Данута, Ты - гэта ты

Ты - гэта ты

паэзія

Бічэль-Загнетава Данута

Гэты зборнік пра жыццё сучасніка, больш правільна, сучасніцы, лірычны герой вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай — жанчына, звязаная сваімі пачуццямі з прыродай, з сучаснымі дасягненнямі ў навуцы і тэхніцы, з мінуўшчынай і будучыняй, з чалавецтвам. Болей »


Стральцоў Міхась, У полі зроку

У полі зроку

Літаратурна-крытычныя артыкулы і эсэ

Стральцоў Міхась

У кнізе разглядаецца творчасць Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Ул. Дубоўкі, Я. Брыля, А. Куляшова, П. Панчанкі, робіцца спроба вызначыць адзінства мастацкага стылю пісьменніка, зыходзячы з сукупнасці як біяграфічнага, так і сацыяльна-гістарычнага, светапогляднага фактараў. Форма выкладання сціслая. Мастацкая вобразнасць спалучаецца з дакладнасцю літаратуразнаўчага аналізу. Болей »


pdf
Гніламёдаў Уладзімір, Упоравень з векам

Упоравень з векам

Артыкулы, эсэ, штрыхі да партрэтаў

Гніламёдаў Уладзімір

У новай кнізе беларускага крытыка і лігаратуразнаўцы разглядаюцца многія пытанні: які адбітак у літаратуры знаходзяць праблемы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, як фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча героя сучаснай беларускай паэзіі, што вызначае ягоную ідэйную пераконанасць, грамадзянскую годнасць і патрыятызм, шляхі творчых пошукаў мастакоў слова. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Законнікаў Сяргей, Устань да сонца

Устань да сонца

вершы i паэма

Законнікаў Сяргей

Клопаты пра бацькоўскую зямлю, захапленне працоўнымі справамі сучаснікаў, шчырая лірычная паэтызацыя родных краявідаў— такія ў асноўным матывы новага зборніка паэта. Болей »


pdf
epub
Куляшоў Аркадзь, Хуткасць

Хуткасць

Кніга паэзіі

Куляшоў Аркадзь

«Хуткасць» — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках. Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам і зычлівым дарадцам. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Далідовіч Генрых, Цяпло на першацвет

Цяпло на першацвет

Аповесці і апавяданні

Далідовіч Генрых

Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні. Болей »


pdf
epub
Адамовіч Алесь, Асия. Последний отпуск

Асия. Последний отпуск

Повести

Адамовіч Алесь

"Асия" — это история одной любви, повесть о непростом человеческом таланте "делать друг друга счастливее". Повесть "Последний отпуск" о том, как врач-онколог, проверяя некоторые свои гипотезы, производит опасный медицинский эксперимент над собой. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Балада Брэсцкай крэпасці

Балада Брэсцкай крэпасці

Паэма

Барадулін Рыгор

У сваёй паэме — «Балада Брэсцкай крэпасці» вядомы беларускі паэт Рыгор Барадулін піша пра неўміручы подзвіг савецкага народа, здзейснены пад кіраўніцтвам роднай Камуністычнай партыі. Ярка i велічна паўстаюць на старонках кнігі вядомыя i невядомыя абаронцы цытадэлі славы, сама крэпасць-Герой, яе боль i слава. Болей »


pdf
epub
Бензярук Расціслаў, Вавёрчына дзякуй

Вавёрчына дзякуй

Апавяданні і казкі

Бензярук Расціслаў

Ганька з Васільком гулялі на лузе. Сонца толькі выглянула з-за лесу. Сцюдзёная раса, быццам крапіва, апякала босыя ногі. Кожная травінка, кожная кветачка свяціліся ў сонечных праменнях цудоўным агеньчыкам. — Як прыгожа! — ажно спыніўся Васілёк. Ён нахіліўся і пачаў нешта разглядваць. — Глядзі, Ганька,— паклікаў ён дзяўчынку,— самая прыгожая расінка. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Быкаў Васіль, Воўчая зграя

Воўчая зграя

Аповесць

Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сю... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Караткевіч Уладзімір. Чазенія (0)

04-Aug-10 18:05

Караткевіч Уладзімір. Чазенія Прадм. Дз. Бугаёва. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 398 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0956-6 У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра (...) Болей »

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра (0)

04-Aug-10 18:00

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра Пер. з лацін. мовы і прадм. Я. Семяжона; маст. А. М. Кашкурэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 71 с.: іл. Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0959-7 Мікола Гусоўскі – адзін (...) Болей »

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда (0)

04-Aug-10 17:59

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда Вершы, казкі, песні, загадкі / Уладзімір Мазго; маст. Таццяна Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1047-0 Новую кнігу лаўрэата прэміі Федэрацыі (...) Болей »

Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання (0)

04-Aug-10 17:52

Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання Для ст. шк. узросту. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 333 с. – (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0896-5 Васіль Уладзімеравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 (...) Болей »

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля (0)

05-Apr-10 23:55

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 175 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0983-2 На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная