Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Колас Якуб, Збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 13

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Пісьмы 1908-1949

Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Зямля пад белымі крыламі

Зямля пад белымі крыламі

Нарыс

Караткевіч Уладзімір

Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны. Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, І нясе яна дар...

І нясе яна дар...

Беларуская паэзія па рускай і ўкраінскай мовах

Рагойша Вячаслаў

Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую мовы, некаторым пытанням тэорыі перакладу і прысвечана гэта кніга. Болей »


Кандрусевіч Аркадзь, Кругі на Белай паляне

Кругі на Белай паляне

Апавяданні і аповесць

Кандрусевіч Аркадзь

«Кругі на Белай паляне» — другая кніга празаіка Аркадзя Кандрусевіча. У сваіх новых творах пісьменнік працягвае размову пра нашых сучаснікаў, людзей таго пакалення, якому давялося зведаць цяжкія выпрабаванні вайны з фашызмам, якое потым аднаўляла разбураныя ворагам нашы вёскі і гарады. Болей »


Васілевіч Алена, Мыс Добрай Надзеі

Мыс Добрай Надзеі

Апавяданні, аповесць, нарысы

Васілевіч Алена

... У кожнага свой мыс Добрай Надзеі. У паэта Русакова — яго творчыя мучэнні і ўзлёты. У старшыні калгаса Пратасевіча — яго неспакойнае жаданне перайначыць жыццё сваіх землякоў, зрабіць яго светлым і радасным. У Маргарыты Уладзіміраўны — журналіста, жанчыны, якая нямала перажыла,— ён свой... Такі вельмі прыблізны змест новае кнігі Алены Васілевіч, у якую ўвайшлі апавяданні, аповесць, нарысы. Болей »


pdf
Коўтун Валянціна, На ўзлёце дня

На ўзлёце дня

Вершы і паэмы

Коўтун Валянціна

Другі зборнік Валянціны Коўтун склалі вершы пра наш час і справы сучаснікаў. Тэматыка паэм — вытокі мужнасці і няскоранасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія творы напісаны на фальклорнай аснове. Болей »


mobi
fb2
epub
Брыль Янка, Ніжнія Байдуны

Ніжнія Байдуны

Аповесць

Брыль Янка

Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі часта і амаль заўсёды з хваляваннем. Яно бывае то большае, то меншае, але ж у нечым кожны раз адно, сваё на ўсё жыццё. Аўтамашыны пакуль што не адчуваюць на паваротках ніякай узрушанасці, а коні калісьці, ... Болей »


pdf
Мележ Іван, Першая кніга

Першая кніга

Дзённікі. Сшыткі. З запісных кніжак

Мележ Іван

«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг. Болей »


pdf
epub
Барадулін Рыгор, Прынамсі...

Прынамсі...

Вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы

Барадулін Рыгор

Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажад'аннем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліва. Болей »


Агакаў Леанід, Салдацкія дзеці

Салдацкія дзеці

Агакаў Леанід

Глыбокай восенню 1941 года на параходзе ўніз па Волзе везлі больш сямісот чалавек, эвакуіраваных з часова захопленых гітлераўцамі раёнаў. Ноччу недалёка ад Чэбаксараў, калі пайшоў густы снег, параход вымушаны быў кінуць якар і да раніцы абледзянеў, плысці далей не змог. З вялікай цяжкасцю людзі — старыя, жанчыны, дзеці — былі вывезены на бераг і тэрмінова расселены па бліжэйшых чувашскіх вёсках. Паміж чувашскімі, эстонскімі і беларускім... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Караткевіч Уладзімір. Чазенія (0)

04-Aug-10 18:05

Караткевіч Уладзімір. Чазенія Прадм. Дз. Бугаёва. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 398 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0956-6 У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра (...) Болей »

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра (0)

04-Aug-10 18:00

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра Пер. з лацін. мовы і прадм. Я. Семяжона; маст. А. М. Кашкурэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 71 с.: іл. Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0959-7 Мікола Гусоўскі – адзін (...) Болей »

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда (0)

04-Aug-10 17:59

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда Вершы, казкі, песні, загадкі / Уладзімір Мазго; маст. Таццяна Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1047-0 Новую кнігу лаўрэата прэміі Федэрацыі (...) Болей »

Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання (0)

04-Aug-10 17:52

Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання Для ст. шк. узросту. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 333 с. – (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0896-5 Васіль Уладзімеравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 (...) Болей »

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля (0)

05-Apr-10 23:55

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 175 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0983-2 На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная