Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Южык Міхась, Марыянеткі і лялькаводы

Марыянеткі і лялькаводы

раман

Южык Міхась

Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным жыцьці людзей, але і ў тэатры. Сучасны беларускі гарадскі раман аўтарства Міхася Южыка прыцягвае сваёй прастатой, але пры гэтым трапна... Болей »


pdf
epub
Шамякіна Таццяна, Міфалогія і беларуская літаратура

Міфалогія і беларуская літаратура

Нарысы і эсэ

Шамякіна Таццяна

Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтв... Болей »


Яўгенія Янішчыц, Пачынаецца ўсё з любві...

Пачынаецца ўсё з любві...

вершы, паэмы

Яўгенія Янішчыц

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісана... Болей »


djvu
Пшанічны каласок

Пшанічны каласок

беларуская народная казка

Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы. — У мяне галава большая, — хваліўся гусак, — дык і розуму ў ёй больш! Індык з гэтым не згаджаўся. — Галава ў цябе вялікая, гэта праў... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Страла кахання, любові крыж

Страла кахання, любові крыж

Кніга паэзіі і прозы

Шніп Віктар

В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Шамякін Іван, Трывожнае шчасце

Трывожнае шчасце

Пенталогія

Шамякін Іван

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. Болей »


pdf
Камоцкі Алесь, Глыбіня дажджу

Глыбіня дажджу

песні, вершы, акраклады

Камоцкі Алесь

Алесь Камоцкі прэзэнтаваў зборнік выбранага Алесь Камоцкі Новая кніга Алеся Камоцкага „Глыбіня дажджу” выйшла ў сьвет у выдавецтве „Мастацкая літаратура”. Яна прэзэнтуе лепшыя паэтычныя творы аўтара ад канца 1970‑х да нашых дзён: вершы, тэксты песень, пераклады розных аўтараў. Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час творчай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную кнігу — звычайна ўсё рабіў сам. 1 лістапада адбылася ... Болей »


pdf
Баравікова Раіса, Дрэва для райскай птушкі

Дрэва для райскай птушкі

лірыка

Баравікова Раіса

Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вя­домай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тон­кага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай. Болей »


pdf
epub
Нераток Юрась, Закуцце

Закуцце

апавяданні

Нераток Юрась

Распавядаючы пра містычныя з’явы і віртуальную рэальнасць, пра алхімію і альгемонаў, Юрась Нераток запрашае да роздуму над спрадвечнымі пытаннямі, якія заўсёды хвалявалі чалавецтва. Захапляльныя, дынамічныя сюжэты твораў трымаюць чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Болей »


pdf
Крашэўскі Юзаф, Маці каралёў. Паперы Глінкі

Маці каралёў. Паперы Глінкі

гістарычныя аповесці

Крашэўскі Юзаф

Гістарычныя аповесці Ю. Крашэўскага, з якімі беларускі чытач пазнаёміцца ўпершыню, нягледзячы на пэўныя адступленні ад рэчаіснасці, цікавыя як сваімі займальнымі сюжэтамі, гэтак і праўдзівымі апісаннямі. Пісьменнік выдатна валодаў гістарычным, этнаграфічным і побытавым матэрыялам. У серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” беларускаму чытачу прапануюцца гістарычныя аповесьці Юзафа Крашэўскага прысьвечаныя старонкам беларускай гісторыі. У ... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Караткевіч Уладзімір. Чазенія (0)

04-Aug-10 18:05

Караткевіч Уладзімір. Чазенія Прадм. Дз. Бугаёва. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 398 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0956-6 У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра (...) Болей »

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра (0)

04-Aug-10 18:00

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра Пер. з лацін. мовы і прадм. Я. Семяжона; маст. А. М. Кашкурэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 71 с.: іл. Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0959-7 Мікола Гусоўскі – адзін (...) Болей »

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда (0)

04-Aug-10 17:59

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда Вершы, казкі, песні, загадкі / Уладзімір Мазго; маст. Таццяна Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1047-0 Новую кнігу лаўрэата прэміі Федэрацыі (...) Болей »

Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання (0)

04-Aug-10 17:52

Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання Для ст. шк. узросту. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 333 с. – (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0896-5 Васіль Уладзімеравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 (...) Болей »

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля (0)

05-Apr-10 23:55

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 175 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0983-2 На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная