|
|

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Васіль Зуёнак — аўтар вершаваных зборнікаў «Крэсіва», «Крутаяр», «Сяліба» і інш. Новая кніга паэта складаецца з лепшых твораў, якія ўваходзілі ў папярэднія зборнікі, а таксама з вершаў, напісаных у апошнія гады. Лірыцы B. Зуёнка ўласцівы глыбокі роздум аб месцы чалавека ў грамадстве, аб яго адносінах да прыроды. Więcej »
Чалавек і сучаснасць, уздзеянне на чалавека навукова-тэхнічных перамен галоўныя праблемы, якія сродкамі паэзіі імкнецца даследаваць Анатоль Грачанікаў у новым зборніку вершаў «Начная змена». Więcej »
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член л... Więcej »
Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская дабрата прынеслі шчасце закаханым. Падзеі аповесці адбываюцца у першыя пасляваенныя гады ў далёкім ciбipcкiм сяле i ў Беларусі. Więcej »
«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку. Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы Więcej »
«Сонцам заручоныя» — новая кніга паэзіі вядомага беларускага паэта Антона Бялевіча. Яе склалі вершы, паэма і фельетоны. Więcej »
Tomik opowiadań dla młodszych uczniów zawiera historie z życia, ukazane z dużym zrozumieniem dziecięcej psychiki. Prosty język i trafne spostrzeżenia czynią opowiadania ciekawymi i przyciągają uwagę czytelnika. Nie ma w nich dydaktycznego tonu, tylko ciekawa treść. Opowiadanie są krótkie, więc nie męczą, a zachęcają do dalszej lektury i choć nie łączy ich wspólny temat, jednak tworzą pewną całość. Dorosły także może zainteresować się tą... Więcej »»
У новай кнізе паэт працягвае шчырую размову пра гераічнае мінулае свайго народа, баявых таварышаў-партызан. Хораша апаэтызавана родная прырода. Нямала вершаў напісана аб высокім і пачэсным прызванні паэта. Więcej »
У зборнік увайшлі ўспаміны сучаснікаў М. Багдановіча: яго бацькі, стрыечнай сястры Г. Валасовіч-Гразновай, сяброў па гімназіі — Ц. Годнева, Д. Дзябольскага, тых, хто яго ведаў па літаратурнай і грамадскай працы — Зм. Бядулі, грамадскай дзеячкі З. Верас, малавядомага пісьменніка Л. Зайца і інш. Тут жа змешчаны пісьмы самога М. Багдановіча, перапіска бацькі аб творчай спадчыне Максіма, лісты яго брата Паўла Адамавіча, у якіх ёсць звесткі ... Więcej »
Tych, czyje wspomnienia zebrano w tej książce, dawno nie ma. Nie ma już i tych, kto zbierał te wspomnienia, wędrując od wsi do wsi, po ziarenku zbierając ludzką pamięć, wspomnienia, przeżycia, świadectwa. Trzej przyjaciele, trzej pisarze, trzej partyzanci: Aleś Adamowicz, Uładzimir Kaleśnik, Janka Bryl. Oni też już odeszli do wieczności. „Ja z wohniennaj wioski…” (Jestem ze wsi ogarniętej pożogą –przekład tytułu- tłum. tego tekstu) – ... Więcej »»
Сучасная беларуская п’еса Для сярэд. і ст. шк. узросту / укладанне І. Дабрыян. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 375 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1170-5 У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх (...) Więcej »
Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца Кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 158 с. ISBN: 978-985-02-1051-7 Асноўная тэма вершаў, з якіх складаецца новая кніга Валянціны Гіруць-Русакевіч,— (...) Więcej »
Мележ Іван. Завеі, снежань Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 262 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1039-5 «Завеі, снежань» — трэці раман з цыкла (...) Więcej »
Горадна, Горадзен, Гродна Нарысы / аўт. тэксту А. Марціновіч; фотаздымкі А. Ласмінскага.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 112 с.— (Твае гарады, Беларусь). ISBN: 978-985-02-0921-4 «Твае гарады, Беларусь» — новая серыя, (...) Więcej »
Спрынчан Аксана. ЖываЯ Вершы / Аксана Спрынчан; дызайнер Р. М. Найдзен.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 94 с. ISBN: 978-985-02-1048-7 Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа (...) Więcej »