Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
Калеснік Уладзімір, Ветразі Адысея

Ветразі Адысея

Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі.

Калеснік Уладзімір

Заходняя Беларусь з першай паловы 20-х да пачатку 30-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд актыўна развіваецца Уладзімір Жылка. Развіваецца як паэт, як творца. Аўтар кнігі вядзе расповяд пра Жылку, але гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную і мастацкую думку, пра творчыя кірункі, метад, стыль. Многія аспекты творчасці Жылкі праясняюць праблему ўзаемасувязей літаратуры былой... Болей »


Васілёнак Яўген, Выбраныя творы ў 2-х тамах., том 2

Выбраныя творы ў 2-х тамах.

Апавяданні і ановесці

Васілёнак Яўген

Другі том склалі аповесць «Тацяна Ларына», кінааповесць «Першы стрэчны», а таксама апавяданні. Добра ведаючы жыццё сваіх герояў, Я. Васілёнак стварыў цікавыя вобразы сучаснікаў. Болей »


Асіпенка Алесь, Два дні і дзве ночы

Два дні і дзве ночы

Аповесці

Асіпенка Алесь

У новую кніжку Алеся Асіпенкі ўвайшлі дзве аповесці: «Канец бабінага лета» і «Два дні і дзве ночы». Першая — пра кавукова-тэхнічную рэвалюцыю ў калгаснай вёсцы, пра лю-дзей, якія робяць гэтую тэхнічную рэвалюцыю, пра іх складаныя ўзаемаадносіны ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў. «Два дні і дзве ночы» — гэта як бы рэха вайны. Былы партызан Мялешка, выпадкова сустрэўшы ў Карлавых Варах ваеннага злачынцу Амендорфера, выкрывае яго. Болей »


Дзень добры, мама!

Дзень добры, мама!

Словы адданасці і любові

У зборнік увайшлі лепшыя творы беларускіх савецкіх паэтаў, прысвечаныя маці. Болей »


Вітка Васіль, Дзеці і мы

Дзеці і мы

Вітка Васіль

Кніга В. Віткі «Дзеці і мы» ўзнікла з патрэбы пісьменніка выказацца пра тое, што яго трывожыць і хвалюе: які сучасны чалавек, якім ён імкнецца стаць, у чым яго ідэал, як ён разумее і бачыць жыццё. Болей »


Грамовіч Іван, Залатая бранзалетка

Залатая бранзалетка

Апавяданні, гумарэскі, мініяцюры

Грамовіч Іван

Гумарыстычныя апавяданні і мініяцюры Івана Грамовіча вызначаюцца добрым густам. Найболып прывабныя тыя творы, якія ўзнікаюць ад унутранай неабходнасці, ад упэўненасці, што не можа жыць чалавек без усмешкі, у жыцці яму будзе нечага неставаць. Добры смех дапамагае агульнай справе, выкрываючы і выпраўляючы хібы нашага побыту, асобных людзей. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Збор твораў у пяці тамах, 5

Збор твораў у пяці тамах

Вершы і паэмы розных гадоў. Крытычныя нататкі

Куляшоў Аркадзь

Пяты том Збору твораў Аркадзя Куляшова складаюць вершы і паэмы розных гадоў, а таксама крытычныя нататкі. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік". У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. Выйшлі кнігі паэзіі: "Росквіт зямлі", "Па песню па сонца!..", "Медзі дождж",... Болей »


Колас Якуб, Збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 13

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Пісьмы 1908-1949

Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Зямля пад белымі крыламі

Зямля пад белымі крыламі

Нарыс

Караткевіч Уладзімір

Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны. Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, І нясе яна дар...

І нясе яна дар...

Беларуская паэзія па рускай і ўкраінскай мовах

Рагойша Вячаслаў

Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую мовы, некаторым пытанням тэорыі перакладу і прысвечана гэта кніга. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Сучасная беларуская п’еса (0)

05-Aug-10 13:59

Сучасная беларуская п’еса Для сярэд. і ст. шк. узросту / укладанне І. Дабрыян. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 375 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1170-5 У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх (...) Болей »

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца (0)

05-Aug-10 13:59

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца Кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 158 с. ISBN: 978-985-02-1051-7 Асноўная тэма вершаў, з якіх складаецца новая кніга Валянціны Гіруць-Русакевіч,— (...) Болей »

Мележ Іван. Завеі, снежань (0)

05-Aug-10 13:59

Мележ Іван. Завеі, снежань Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 262 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1039-5 «Завеі, снежань» — трэці раман з цыкла (...) Болей »

Горадна, Горадзен, Гродна (0)

05-Aug-10 13:59

Горадна, Горадзен, Гродна Нарысы / аўт. тэксту А. Марціновіч; фотаздымкі А. Ласмінскага.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 112 с.— (Твае гарады, Беларусь). ISBN: 978-985-02-0921-4 «Твае гарады, Беларусь» — новая серыя, (...) Болей »

Спрынчан Аксана. ЖываЯ (0)

05-Aug-10 13:59

Спрынчан Аксана. ЖываЯ Вершы / Аксана Спрынчан; дызайнер Р. М. Найдзен.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 94 с. ISBN: 978-985-02-1048-7 Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная