Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Незвычайны дыктант

Незвычайны дыктант

Апавяданні

Ткачоў Васіль

На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кнігдля дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказ... Болей »


Гардзей Віктар, Бедна басота

Бедна басота

Раман

Гардзей Віктар

Раман «Бсдна басота» напісаны на новым, яшчэ не асвоеным літаратурай матэрыяле, паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі. Твору ўласцівыя глыбіня асэнсавання жыццёвых з'яў, непаўторнасць вобразаў, жывая, метафарычная мова. Болей »


pdf
Лайкоў Янка, Вогнепаклоннік

Вогнепаклоннік

Вершы

Лайкоў Янка

Здзейсніць немагчымае, прайсці праз спапяляльны жар Паэзіі, ачысціцца ў ім, адбыцца ў Слове – вось чым апантаны лірычны герой Янкі Лайкова. Удумлівы чытач знойдзе ў зборніку ўсё: ад філасофскіх разваг да ўзнёслых і кранальных інтымных вершаў. Традыцыя і наватарства, інтэлектуальнае і містычнае, міфалагічнае і біблейскае – усё гэта арганічна паяднаў у сваіх вершах малады паэт. Болей »


pdf
epub
Васючэнка Пятро, Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Казачныя аповесці

Васючэнка Пятро

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі - казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Брыль Янка, З людзьмі і сам-насам

З людзьмі і сам-насам

Запісы, мініяцюры, эсэ

Брыль Янка

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі і сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў і мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапле... Болей »


Гілевіч Ніл, Збор твораў, Т. 4

Збор твораў

Сатыра і гумар 1948—2003

Гілевіч Ніл

У чацвёрты том Збору твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі сатырычныя і гумарыстычныя творы са зборнікаў «Званковы валет», «Да новых венікаў», «Ці грэх, ці два», «Русалка на Нарачы», «Дыялог на бягу» і іншыя, а таксама паэма-камедыя «Формула іржавіны». Болей »


Чарняўскі Мікола, На каго сварыўся гром

На каго сварыўся гром

Вершы, казкі

Чарняўскі Мікола

Вершы Міколы Чарняўскага багатыя на гумар. Яго героі не любяць сумаваць, сябруюць з вясёлай усмешкай. I у гэтай кніжцы, куды ўвайшлі лепшыя творы з ранейшых зборнікаў паэта, аўтар застаецца верны свайму прынцыпу: кніга — гэта свята для дзяцей. Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, На шляху  да Парнаса

На шляху да Парнаса

Даведнік маладога літаратара

Рагойша Вячаслаў

Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна ацаніць вартасці прачытанага. Мы дагэтуль гаварылі пра стваральнікаў літаратурных твораў. A хіба не трэба валодаць хаця б асноўнымі ве... Болей »


pdf
epub
Ажэшка Эліза, Над Нёманам

Над Нёманам

Раман

Ажэшка Эліза

Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841-1910) цесна звязаны з Беларуссю. Яна жыла спачатку ў ваколіцах Гродна, а пасля ў самім горадзе, дзе знаходзіцца яе дом-музей. У час паўстання 1863 года была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Ф. Багушэвічам. Водгулле паўстання адчуваецца і ў рамане “Над Нёманам”, напісаным у 1887 годзе ў Гродне. У ім узняты вострыя праблемы, якія не страцілі актуальнасці і сёння, -- уменне чалавека жыць... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Арлоў Уладзімер, Ордэн Белай Мышы

Ордэн Белай Мышы

Аповесці, апавяданні

Арлоў Уладзімер

Выданьне апавяданьня і эсэ Уладзімера Арлова, якое пабачыла сьвет у менскім выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2003 годзе, названае ад першага апавяданьня, што распачынае зборнік. Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка, які рухае гісторыяй – спаборніцтва. Спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасьцяў. Аднак у плын рутыннага жыцьця, як яблык раздору, аўта... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Сучасная беларуская п’еса (0)

05-Aug-10 13:59

Сучасная беларуская п’еса Для сярэд. і ст. шк. узросту / укладанне І. Дабрыян. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 375 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1170-5 У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх (...) Болей »

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца (0)

05-Aug-10 13:59

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца Кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 158 с. ISBN: 978-985-02-1051-7 Асноўная тэма вершаў, з якіх складаецца новая кніга Валянціны Гіруць-Русакевіч,— (...) Болей »

Мележ Іван. Завеі, снежань (0)

05-Aug-10 13:59

Мележ Іван. Завеі, снежань Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 262 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1039-5 «Завеі, снежань» — трэці раман з цыкла (...) Болей »

Горадна, Горадзен, Гродна (0)

05-Aug-10 13:59

Горадна, Горадзен, Гродна Нарысы / аўт. тэксту А. Марціновіч; фотаздымкі А. Ласмінскага.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 112 с.— (Твае гарады, Беларусь). ISBN: 978-985-02-0921-4 «Твае гарады, Беларусь» — новая серыя, (...) Болей »

Спрынчан Аксана. ЖываЯ (0)

05-Aug-10 13:59

Спрынчан Аксана. ЖываЯ Вершы / Аксана Спрынчан; дызайнер Р. М. Найдзен.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 94 с. ISBN: 978-985-02-1048-7 Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная