Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 20

Збор твораў у 25 тамах

Лісты. Частка 2 (1956—1983)

Караткевіч Уладзімір

У гэтым томе падаецца другая частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, якая ахоплівае 1956—1983 гг. Праз знаёмства з ёй можна ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Акрамя таго, чытач можа знайсці ў лістах адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні асобных твораў аўтара. Болей »


pdf
Латышкевіч Маргарыта, Уласны крыж

Уласны крыж

Аповесці

Латышкевіч Маргарыта

Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? І ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць? М... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Белае, чорнае і залатое

Белае, чорнае і залатое

кніга паэзіі

Шніп Віктар

Кніга «Белае, чорнае і залатое» складаецца з чатырох раздзелаў. У першым — вершы пра гісторыю Беларусі, пра людзей, якія сталі нашым гонарам (Францішак Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш.). У другім — творы, у якіх жыве музыка ветру, вады, травы і дрэў. У трэцім — белыя філасофскія вершы. У чацвёртым — хоку. І ўсё ж, пра што кніга? Пра тое, што было, што ёсць і што будзе. Белае — гэта чыстая ... Болей »


pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Жэтон на метро

Жэтон на метро

Раман

Федарэнка Андрэй

Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 19

Збор твораў у 25 тамах

Лісты. Частка 1.

Караткевіч Уладзімір

У гэтым томе падаецца 1-я частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Яна дапамагае ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Тут чытач можа знайсці адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні некаторых яго твораў. Лісты, якія падаюцца,— даступны для нас матэрыял. Некаторыя такія дакументы не выяўлены або застаюцца ў розных архівах (у тым ліку приватных), што не дазволены для ... Болей »


pdf
Гапееў Валеры, Знічы ваўкалака

Знічы ваўкалака

прыгодніцкая аповесць

Гапееў Валеры

Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба не толькі з... Болей »


Разанаў Алесь, Маланка жне, гром малоціць

Маланка жне, гром малоціць

вершаказы

Разанаў Алесь

Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова. Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 18

Збор твораў у 25 тамах

Малюнкі

Караткевіч Уладзімір

Васямнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча надзвычай своеасаблівы. Пісьменнік раскрываецца ў ім такім, якім чытачы яго яшчэ, магчыма, не ведалі. Упершыню яны ўбачаць малюнкі майстра мастацкага слова Уладзіміра Караткевіча. Малюнкі незвычайныя. Сярод іх — ілюстрацыі да ўласных твораў, віды старажытных замкаў і замалёўкі гістарычных персанажаў, а таксама аўташаржы і сяброўскія шаржы, сатырычныя і гумары-стычныя малюнкі. Праз іх ... Болей »


pdf
Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана, Малочны кактэйль для Вужынага Караля

Малочны кактэйль для Вужынага Караля

альбо Калякамп’ютарная казка

Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана

У гэтай казцы толькі частка казкі, а рэшта – праўда. Незвычайная гісторыя, якая здарылася са звычайнай дзяўчынкай, якая любіць камп’ютар і не любіць малако. Шчасце, калі цябе ёсць каму ратаваць, і шчасце, калі табе ёсць каму дапамагаць. Як заўжды Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан шмат увагі надаюць не адно сучаснасці, але і беларускім традыцыям, легендам і паданням. Казка складаецца з невялікіх гісторый, якія зручна чытаць нават таму,... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 16

Збор твораў у 25 тамах

Сцэнарыі: 1961—1982

Караткевіч Уладзімір

У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха» (1982), і творы, не абраныя для здымкаў рэдакцыйнай радай кінастудыі: поўная беларускамоўная версія сцэнарыя «Гнеўнае сонца» (1961), ку... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-86]   Наступная   Апошняя

Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Сучасная беларуская п’еса (0)

05-Aug-10 13:59

Сучасная беларуская п’еса Для сярэд. і ст. шк. узросту / укладанне І. Дабрыян. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 375 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1170-5 У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх (...) Болей »

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца (0)

05-Aug-10 13:59

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца Кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 158 с. ISBN: 978-985-02-1051-7 Асноўная тэма вершаў, з якіх складаецца новая кніга Валянціны Гіруць-Русакевіч,— (...) Болей »

Мележ Іван. Завеі, снежань (0)

05-Aug-10 13:59

Мележ Іван. Завеі, снежань Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 262 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1039-5 «Завеі, снежань» — трэці раман з цыкла (...) Болей »

Горадна, Горадзен, Гродна (0)

05-Aug-10 13:59

Горадна, Горадзен, Гродна Нарысы / аўт. тэксту А. Марціновіч; фотаздымкі А. Ласмінскага.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 112 с.— (Твае гарады, Беларусь). ISBN: 978-985-02-0921-4 «Твае гарады, Беларусь» — новая серыя, (...) Болей »

Спрынчан Аксана. ЖываЯ (0)

05-Aug-10 13:59

Спрынчан Аксана. ЖываЯ Вершы / Аксана Спрынчан; дызайнер Р. М. Найдзен.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 94 с. ISBN: 978-985-02-1048-7 Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная