Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

epub
Карпюк Аляксей, Свежая рыба

Свежая рыба

Аповесць

Карпюк Аляксей

Я — настаўніца. У мяне двое дзетак, муж ледзь не пісьменнік. Апошні час я пачынаю любіць вершы. Вучыць на памяць няма калі, таму запісваю іх на паперу, вешаю над ложкам, а перад сном прабягу вачыма па радках — і праз некалькі дзён, глядзіш, яны ўжо моцна сядзяць у галаве. Слабасці сваёй крыху саромеюся і нават хаваюся ад Косці. Між іншым, калі з'явіцца новая паперка над ложкам, муж паблажліва і з палітаваннем прачытае яе, дасць прафесій... Болей »


pdf
Баравікова Раіса, Слухаю сэрца

Слухаю сэрца

Вершы і паэма

Баравікова Раіса

«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман жыцця —- гарачы подых пачуцця! Іду ў жыты, іду ў лясы паслухаць птушак галасы, але чаму не чую я вясёлай песні салаўя? Чаму, чаму ... Болей »


pdf
epub
Шамякін Іван, Сцягі над штыкамі

Сцягі над штыкамі

Аповесці і апавяданні

Шамякін Іван

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады! Болей »


Камейша Казімір, Сябрьіна

Сябрьіна

Лірыка

Камейша Казімір

Новая кніга лірыкі К. Камейшы — гэта кніга дарог. Адны з іх вядуць у братнюю Літву, другія — да падножжа Каўказа, трэція — у сонечны Крым. А самыя дарагія шляхі-пуцявіны скрыжаваліся на роднай беларускай зямлі, у блізкім сэрцу паэта краі — пушчанскай Налібоччыне. Болей »


Гіль Мікола, Тацянін чэрвень

Тацянін чэрвень

Аповесці

Гіль Мікола

Да старое Тацяны прыязджае нявестка з дачкою Алачкаю. Не адразу Тацяна даведваецца, што яе сын Алёша стаў благім чалавекам, пакінуў жонку. Тацяна ўспамінае ўсё сваё жыццё, верыць і не верыць сказанаму. Але прыязджае сын, і Тацяна зразумела, што нявестка сказала праўду. Тацяна выганяе сына з хаты. Такі змест аповесці «Тацянін чэрвень». З цеплынёю і любоўю расказваецца пра вясковых людзей і ў аповесці «Вяртанне». Болей »


Астрэйка Анатоль, Ураджай цяпла

Ураджай цяпла

вершы

Астрэйка Анатоль

Анатоль Астрэйка — наш старэйшы пісьменнік. У гэтую кнігу ўвайшлі яго новыя вершы. Болей »


Адамчык Вячаслаў, Чужая бацькаўшчына

Чужая бацькаўшчына

Раман

Адамчык Вячаслаў

У рамане Вячаслава Адамчыіш «Чужая бацькаўшчына» расказваецца пра падзеі ў заходне-беларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных псрамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыаы, якая, эастаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё каханне, сваю страчаную маладосць, але па сутнасці губіць сваё жыццё. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Брыль Янка, Акраец хлеба

Акраец хлеба

Аповесць, апавяданні, лірычныя запісы

Брыль Янка

У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы. Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Мальдзіс Адам, Астравеччына, край дарагі...

Астравеччына, край дарагі...

Нарыс

Мальдзіс Адам

Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюбёнасцю расказвае аўтар. Болей »


Клаз Илья, Белая Русь

Белая Русь

Роиан

Клаз Илья

Клаз Илья Семёнович (17 марта 1922, Могилёв — 22 декабря 1980) — советский писатель. Писал на белорусском и русском языках. Учился в Минском педагогическом институте (1939-41). Работал в редакциях газет (в 1956-1966 годах в газете «Літаратура і мастацтва»), с 1974 в бюллетене «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Издавался с 1940. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Кадзетава Валянціна. Шкляная зорка (0)

05-Aug-10 12:05

Кадзетава Валянціна. Шкляная зорка Аповесці, апавяданні / Валянціна Кадзетава.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 231 с. ISBN: 978-985-02-1017-3 Новую кнігу Валянціны Кадзетавай склалі аповесці і апавяданні апошніх (...) Болей »

Быкаў Васіль. Круглянскі мост. Сотнікаў (0)

05-Aug-10 12:04

Быкаў Васіль. Круглянскі мост. Сотнікаў Аповесці : для ст. шк. узросту / Васіль Быкаў : прадм. М. Тычыны. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 334 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1016-6 У кнігу народнага пісьменніка (...) Болей »

Я хацеў вам сказаць... (0)

05-Aug-10 12:04

Я хацеў вам сказаць... Вершы, паэмы / уклад. В. Шніпа.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 302 с.— (Беларуская паэзія XX стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0997-9 «Я хацеў вам сказаць...» — кніга выбраных твораў пяці паэтаў. Лёсы (...) Болей »

Гальпяровіч Навум. Насцеж (0)

05-Aug-10 12:04

Гальпяровіч Навум. Насцеж Вершы, навелы / Навум Гальпяровіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 222 с. ISBN: 978-985-02-1000-5 У сваёй творчасці Навум Гальпяровіч заўсёды шчыры. І назва кнігі «Насцеж» і яе змест яшчэ (...) Болей »

Шамякін Іван. Трывожнае шчасце (0)

05-Aug-10 12:04

Шамякін Іван. Трывожнае шчасце Аповесці : для ст. шк. узросту / Іван Шамякін ; прадм. А. Бельскага. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 607 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0996-2 У пенталогіі «Трывожнае шчасце» (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная