Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Аношкін Іван, Землякі

Землякі

Аповесць і апавяданні

Аношкін Іван

Надзя засталася сіратой. Бацька памёр, калі яна была яшчэ зусім малая. Пасля — не стала маці. З вёскі ў горад дзяўчынку забірае цётка, сквапная і набожная. Цётчына падчарыца, легкадумная Таська, спрабуе ўцягнуць Надзю ў сваю кампанію. Але забіць веру ў дабрыню і справядлівасць ні цётцы, ні яе падчарыцы не ўдаецца. Тэме сучаснасці прысвечаны і апавяданні пісьменніка. Болей »


Гігевіч Васіль, Калі ласка, скажы

Калі ласка, скажы

Аповесць і апавяданні

Гігевіч Васіль

У зборнік увайшлі аповесць і апавяданні, прысвечаныя шыццю нашага сучасніка. Герой аповесці «Чужую бяду...» — малады спецыяліст Лапіч, якх пачынае свой працоўны шлях на заводзе. Сумленна адносячыся да сваіх абавязкаў, ён усё ж не знаходзіць у сабе сілы быць цвёрдым да канца... Болей »


Вольскі Віталь, Лёс Дункана

Лёс Дункана

Вольскі Віталь

«Лёс Дункана» — празаічная кніга вядомага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага. У ёй аўтар працягвае сваю асноўную тэму — прырода і чалавек. Што адбываецца ў прыродзе сёння, як паводзяць сябе ў ёй звяры і птушкі. умяшанне чалавека ў іх жыццё — вось аб чым кніга. Болей »


pdf
epub
Дайнека Леанід, Людзі і маланкі

Людзі і маланкі

Раман

Дайнека Леанід

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа. Болей »


pdf
Папковіч Уладзімір, На досвітку

На досвітку

Вершы

Папковіч Уладзімір

На досвітку звычайна ўсё бачыцца найбольш акрэслена — і мінулае, і дзень наступны. Уладзіміру Папковічу ёсць што ўспомніць: партызанскае маленства, пасляваенная сяўба, гады вучобы і працы. Сённяшні дзень паэт ведае дакладна і канкрэтна, бо ён на пярэднім краі жыцця. Інтымная лірыка Уладзіміра Папковіча чыстая і непасрэдная. Болей »


Гартны Цішка, Насустрач сонцу

Насустрач сонцу

Выбраныя апавяданні

Гартны Цішка

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) — шырока вядомы беларускі пісьменнік. Гэту кнігу складаюць яго лепшыя апавяданні, творы пра нялёгкі працэс станаўлення характару новага чалавека, пра класавую барацьбу ў беларускай вёсцы ў першыя гады Савецкай улады, а таксама творы пра рабочых. Болей »


Бяганская Ядвіга, Нечаканая сустрэча

Нечаканая сустрэча

Аповесці і апавяданні

Бяганская Ядвіга

Аповесць «Далёка на Поўначы» раскрывае суровую прыгажосць Чукоткі, знаёміць з працалюбівымі і мужнымі людзьмі, якія жывуць у гэтым далёкім краі нашай Радзімы. Другая аповесць — «Сустрэча з морам» — расказвае пра жыц-цё дзяцей чарнаморскага ўзбярэжжа. У апавяданнях, якія ўвайшлі у зборнік, апісваюцца вясёлыя, сумныя і павучальныя гісторыі, што адбываюцца з дзецьмі. Болей »


epub
Карпюк Аляксей, Па кветку шчасця

Па кветку шчасця

Аповесць

Карпюк Аляксей

Мая вёска завецца Страшава. У ёй сорак восем двароў, раскіданых на пяцістах гектарах, або пяці кіламетрах квадратовых,— каля лесу Ліпнікі. За страшаўскімі хлявамі праз рачулку перакінута дубовая кладка. На груба абчасанай і набрынялай гэтай бэльцы чарнелі выразанае прозвішча, праваслаўны крыж і дата смерці пачынальніка нашага роду — Кучынскіх. Нам, дзецям, гаварылі, што надпісу мо сто, а мо і больш гадоў. (фрагмэнт) Болей »


Кісялёў Генадзь, Пошукі імя

Пошукі імя

Манаграфія

Кісялёў Генадзь

Як і папярэдняя кніга Г. Кісялёва — «Загадка беларускай «Энеіды», якая выйшла ў свет у 1971 годзе, гэтая кніга прысвечана пытанням аўтарства выдатных беларускіх парадыйна-сатырычных паэм XIX стагоддзя «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Пэўную ўнутраную сувязь з гэтымі пытаннямі мае змешчаны ў кнізе нарыс пра вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і літаратара Паўла Шпілеўскага. Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Свежая рыба

Свежая рыба

Аповесці і апавяданні

Карпюк Аляксей

Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядом... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Кадзетава Валянціна. Шкляная зорка (0)

05-Aug-10 12:05

Кадзетава Валянціна. Шкляная зорка Аповесці, апавяданні / Валянціна Кадзетава.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 231 с. ISBN: 978-985-02-1017-3 Новую кнігу Валянціны Кадзетавай склалі аповесці і апавяданні апошніх (...) Болей »

Быкаў Васіль. Круглянскі мост. Сотнікаў (0)

05-Aug-10 12:04

Быкаў Васіль. Круглянскі мост. Сотнікаў Аповесці : для ст. шк. узросту / Васіль Быкаў : прадм. М. Тычыны. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 334 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1016-6 У кнігу народнага пісьменніка (...) Болей »

Я хацеў вам сказаць... (0)

05-Aug-10 12:04

Я хацеў вам сказаць... Вершы, паэмы / уклад. В. Шніпа.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 302 с.— (Беларуская паэзія XX стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0997-9 «Я хацеў вам сказаць...» — кніга выбраных твораў пяці паэтаў. Лёсы (...) Болей »

Гальпяровіч Навум. Насцеж (0)

05-Aug-10 12:04

Гальпяровіч Навум. Насцеж Вершы, навелы / Навум Гальпяровіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 222 с. ISBN: 978-985-02-1000-5 У сваёй творчасці Навум Гальпяровіч заўсёды шчыры. І назва кнігі «Насцеж» і яе змест яшчэ (...) Болей »

Шамякін Іван. Трывожнае шчасце (0)

05-Aug-10 12:04

Шамякін Іван. Трывожнае шчасце Аповесці : для ст. шк. узросту / Іван Шамякін ; прадм. А. Бельскага. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 607 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0996-2 У пенталогіі «Трывожнае шчасце» (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная