![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека. Болей »
Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ ... Болей »
Паэзія Аксаны Спрынчан асацыятыўна-філасофская. У творчасці паэтэсы гарманічна пераплятаюцца летуценне і драматычная калізія, пачуцціковасць і інтэлектуальнасць, тадыцыя і эксперымент. Болей »
Было гэта даўно. Вельмі даўно. Калі ты, мой юны сябар, яшчэ не нарадзіўся, а я толькі пачынаў друкаваць апавяданні, казкі, гумарэскі. У студзені 1971 года я прыехаў у рэдакцыю часопіса «Вясёлка». Звычайна мас апавяданні чытаў Алесь Восіпавіч Пальчэўскі, адразу адбіраючы, што падыдзе для друку, а над чым яшчэ трэба папрацаваць. Сёння ў рэдакцыі, апроч Васіля Віткі (Ц. В. Крысько), нікога не было. Цімох Васільевіч, ведаючы, што я прыехаў ... Болей »
Юная паэтка Валерыя Кустава валодае своеасаблівым светабачаннем, светаразуменнем, светаўcпрыманнем. Яе творам уласцівыя філасофская заглыбленасць і ўтрапёная ўзвышанасць, таямнічы эратызм і спавядальная малітоўнасць, апантанасць велічным беларускім Словам і васільковай беларускай вьшынёй, захапленне антычным хараством і паганскай п'аэтыкай. Болей »
У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды. Болей »
Хто ў садзе самы прыгожы? Дзьмухавец жыў пад плотам. Тут таксама сядзеў заўсёды і Цень-Цень — невясёлы глухі дзед. Ён нават і ўлетку апранаў цёплую адзежу, любіў сырыя закуткі. Сядзіць звычайна сабе цэлы дзень пад дрэвам, абхінуўшыся шалікам, хлюпае носам. Гультаяваты Цень-Цень. Ужо як ні просіць Дзьмухавец крыху пасунуцца ўбок (за ім жа і сонца не ўбачыш!), той упарта маўчыць, не спяшаецца перасесці. «Яшчэ не тая пара...» — скажа, зірн... Болей »
Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Болей »
У зборнік уключаны творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія плённа працуюць у жанры крымінальнага апавядання, дэтэктыва і трылера. Апроч займальнай інтрыгі і дынамічнага сюжэта ў творах прысутнічаюць нацыянальны каларыт і містычныя матывы беларускага фальклору. Болей »
Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь. — Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца! Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон! — Э, — кажа чалавек, — што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу. — А як глядзець будзем? — пытаецца мядзведзь. Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа:... Болей »
Кадзетава Валянціна. Шкляная зорка Аповесці, апавяданні / Валянціна Кадзетава.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 231 с. ISBN: 978-985-02-1017-3 Новую кнігу Валянціны Кадзетавай склалі аповесці і апавяданні апошніх (...) Болей »
Быкаў Васіль. Круглянскі мост. Сотнікаў Аповесці : для ст. шк. узросту / Васіль Быкаў : прадм. М. Тычыны. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 334 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1016-6 У кнігу народнага пісьменніка (...) Болей »
Я хацеў вам сказаць... Вершы, паэмы / уклад. В. Шніпа.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 302 с.— (Беларуская паэзія XX стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0997-9 «Я хацеў вам сказаць...» — кніга выбраных твораў пяці паэтаў. Лёсы (...) Болей »
Гальпяровіч Навум. Насцеж Вершы, навелы / Навум Гальпяровіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 222 с. ISBN: 978-985-02-1000-5 У сваёй творчасці Навум Гальпяровіч заўсёды шчыры. І назва кнігі «Насцеж» і яе змест яшчэ (...) Болей »
Шамякін Іван. Трывожнае шчасце Аповесці : для ст. шк. узросту / Іван Шамякін ; прадм. А. Бельскага. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 607 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0996-2 У пенталогіі «Трывожнае шчасце» (...) Болей »