Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Я — настаўніца. У мяне двое дзетак, муж ледзь не пісьменнік. Апошні час я пачынаю любіць вершы. Вучыць на памяць няма калі, таму запісваю іх на паперу, вешаю над ложкам, а перад сном прабягу вачыма па радках — і праз некалькі дзён, глядзіш, яны ўжо моцна сядзяць у галаве. Слабасці сваёй крыху саромеюся і нават хаваюся ад Косці. Між іншым, калі з'явіцца новая паперка над ложкам, муж паблажліва і з палітаваннем прачытае яе, дасць прафесій... Болей »
«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман жыцця —- гарачы подых пачуцця! Іду ў жыты, іду ў лясы паслухаць птушак галасы, але чаму не чую я вясёлай песні салаўя? Чаму, чаму ... Болей »
Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады! Болей »
Новая кніга лірыкі К. Камейшы — гэта кніга дарог. Адны з іх вядуць у братнюю Літву, другія — да падножжа Каўказа, трэція — у сонечны Крым. А самыя дарагія шляхі-пуцявіны скрыжаваліся на роднай беларускай зямлі, у блізкім сэрцу паэта краі — пушчанскай Налібоччыне. Болей »
Да старое Тацяны прыязджае нявестка з дачкою Алачкаю. Не адразу Тацяна даведваецца, што яе сын Алёша стаў благім чалавекам, пакінуў жонку. Тацяна ўспамінае ўсё сваё жыццё, верыць і не верыць сказанаму. Але прыязджае сын, і Тацяна зразумела, што нявестка сказала праўду. Тацяна выганяе сына з хаты. Такі змест аповесці «Тацянін чэрвень». З цеплынёю і любоўю расказваецца пра вясковых людзей і ў аповесці «Вяртанне». Болей »
Анатоль Астрэйка — наш старэйшы пісьменнік. У гэтую кнігу ўвайшлі яго новыя вершы. Болей »
У рамане Вячаслава Адамчыіш «Чужая бацькаўшчына» расказваецца пра падзеі ў заходне-беларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных псрамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыаы, якая, эастаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё каханне, сваю страчаную маладосць, але па сутнасці губіць сваё жыццё. Болей »
У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы. Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі... Болей »
Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюбёнасцю расказвае аўтар. Болей »
Клаз Илья Семёнович (17 марта 1922, Могилёв — 22 декабря 1980) — советский писатель. Писал на белорусском и русском языках. Учился в Минском педагогическом институте (1939-41). Работал в редакциях газет (в 1956-1966 годах в газете «Літаратура і мастацтва»), с 1974 в бюллетене «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Издавался с 1940. Болей »
Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1 Уклад., пер. на беларус. мову В. К. Гардзея; іл. Наталлі Суставай і Мікалая Казлова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 286 с.: іл. – (Казачны (...) Болей »
Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім Раман : для ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 814 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0879-8 «Каласы пад сярпом тваім» (...) Болей »
Кандратаў Мікола. Вершы і зоркі Мікола Кандратаў. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. ISBN: 978-985-02-1068-5 Для Міколы Кандратава паэзія — пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе (...) Болей »
Грахоўскі Сяргей. Зона маўчання: аповесць Для ст. шк. узросту / Сяргей Грахоўскі; прадм. Л. Гарэлік. — Мінск: Маст. літ., 2008. — 238 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1067-8 Аповесць беларускага пісьменніка (...) Болей »
Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця Раман : для ст. шк. узросту / Саламея Пільштынова : пер. з пол. мовы М. Хаўстовіча; прадм. А. Мальдзіса.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 333 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: (...) Болей »